Дзе:
Минск, Веры Хоружей 3-601
Дата падзеі:
15.06.2016 - 12:00
Мова падзеi:
белорусский
русский
польский
Крыніца падзеі:
Прэс-клуб
Для каго:
Для журналистов
Пасольства Рэспублікі Польшча і Прэс-клуб запрашаюць прадстаўнікоў СМІ на прэс-канферэнцыю Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрада Паўліка, якая адбудзецца ў сераду, 15 чэрвеня а 12:00 у сядзібе Прэс-клуба па адрасе: Мінск, вул. Веры Харужай, 3, офіс 601.
Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства ўдзельнікаў чакае сціплы пачастунак.
Акрэдытацыя не патрабуецца, просім аднак пацвердзіць удзел па электроннай пошце: marcin.wojciechowski@msz.gov.pl да аўторка, 14 чэрвеня.
Гэта першая прэс-канферэнцыя Конрада Паўліка на пасадзе кіраўніка польскай дыпламатычный місіі ў Беларусі. 6 чэрвеня ён уручыў даверчыя граматы прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.