«Праверка СМІ адлегласцю: як эміграваць, але не згубіць сваю аўдыторыю». Вебінар

вебинар лояльность аудитории стандарты журналистики
10 лютага, чацвер
«Праверка СМІ адлегласцю: як эміграваць, але не згубіць сваю аўдыторыю». Вебінар

За 2020-2021 год у эміграцыі апынуліся амаль усе незалежныя беларускія медыі. Але яны працягваюць паспяхова працаваць: здабываць эксклюзівы, праводзіць расследаванні. І ў больш шырокім сэнсе — дакладна адлюстроўваць сітуацыю ў краіне, доступ у якую ім забаронены.

Як гэта атрымліваецца і якія тут ёсць варыянты? Пагаворым пра гэта 10 лютага 2022 года з галоўным рэдактарам «Е…радыё» Паўлам Свярдловым падчас вебінара «Праверка СМІ адлегласцю: як эміграваць, але не згубіць сваю аўдыторыю».

Абмяркуем:

  • Як працаваць з аўдыторыяй і захоўваць кантакт з ёй, калі рэдакцыя знаходзіцца за мяжой;
  • Як здалёк здабываць эксклюзіўную інфармацыю пра Беларусь;
  • Як у такіх умовах прытрымлівацца прафесійных стандартаў; 
  • І зрэшты, якія перавагі дае медыя рэлакацыя.

Вебінар адбудзецца на платформе ZOOM у чацвер 10 лютага з 18.30 да 20.30 па Мінску. Рэгістрацыя да 8 лютага, 23.59.

Для удзелу ў вебінары запоўніце, калі ласка, невялікую форму 

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку за дзень, а таксама за гадзіну да пачатку вебінара. 

Вебінар праводзіць Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць».

Крыніца

Падзяліцца:

31 студзеня 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеi«Праверка СМІ адлегласцю: як эміграваць, але не згубіць сваю аўдыторыю». Вебінар

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць