Дзе:
Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
Дата падзеі:
22.11.2019 - 18:00
Да:
22.11.2019 - 19:30
Уваход:
Па рэгiстрацыях
Для каго:
для журналістаў
Для арт-суполкі
Кангрэс-перформанс работнікаў і работніц культуры адбудзецца 23 лістапада ў Мінску!
Як мастакі і мастачкі ўплываюць на трансфармацыі ў грамадстве? Якія пункты праграммы Кангрэсу-перформансу нельга прапусціць?
Напярэдадні івэнту вы зможаце задаць вашыя пытанні арганізатарам і ўдзельнікам на прэс-канферэнцыі ў Прэс-клубе і атрымаць эксклюзіўныя каментары.
Таксама вас чакаюць вынікі міджнароднага даследчыцкага праекта СТАТУС/STATUS (Швецыя-Беларусь).
Што сёння разумеецца пад працай у мастацтве і культуры? Якія ўмовы гэтай працы? Якім чынам паўплываў на беларускіх мастакоў і мастачак дэкрэт пра "дармаедства"? Такімі пытаннямі цягам году задаваліся ўдзельнікі праекта СТАТУС, які рэалізуецца ў кааперацыі шведскіх і беларускіх партнёраў: KONSTEPIDEMIN у Гётэборгу і галерэі Прастора КХ у Брэсце.
Мэта праекта — даследаванне кантэксту і ўмоў рэалізацыі сучаснай мастацкай практыкі, а таксама пазіцыі і ролі мастакоў і мастачак у сучасным грамадстве.
Хто прыйдзе:
- Сафія дэ ля Фуэнтэ, намесніца старшыні праўлення Шведскай Асацыяцыі Мастакоў, прадстаўніца Швецыі ў Міжнароднай Асацыяцыі Мастакоў (Швецыя)
- Мона Вальстром, каардынатарка праекта СТАТУС/STATUS, Konstepidemin (Швецыя)
- Таццяна Арцімовіч, даследчыца, куратарка, каардынатарка Кангрэсу-перформансу работнікаў і работніц культуры (Беларусь)
- Аляксей Талстоў, мастак, пісьменнік, каардынатар СТАТУС/STATUS (Беларусь)
Уваход вольны, аднак мы просім вас зарэгістравацца, гэта не займае шмат часу.
Іллюстрацыя: Маша Святагор: https://mashasvyatogor.com/