Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

ОТМЕНА. Дыскусія пра свабоду слова ў 1990-х і 2020-м і прэзентацыя кнігі Сяргея Астраўцова

Дзе: 
Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
Дата падзеі: 
20.03.2020 - 18:00
Уваход:
Па рэгiстрацыях
Мова падзеi: 
беларуская
руская
Для каго: 
Для ўсіх

20 сакавіка запрашаем прыняць удзел у дыскусіі:

  • пра чацвёртую ўладу – у інтэрнеце і не толькі;
  • пра лёс свабоды слова ў Беларусі на прыкладзе жыцця і дзейнасці Ігара Гермянчука і яго газеты «Свабода».

 

Адбудзецца і прэзентацыя новай кнігі Сяргея Астраўцова «Спадар Свабода. Жыццё і смерць Ігара Гермянчука».

Аляксандр Лукашук, «Радыё Свабода»:

«Гэта кніга прысвечана адной асобе, але партрэт атрымліваецца групавы: курс журфака, які даў героя, аўтара і рэдактара гэтай біяграфіі, іх сяброў і сябровак, якія стваралі новы час у літаратуры, журналістыцы, гісторыі. Ігар рэдагаваў самую папулярную ў краіне незалежную беларускую газету так, як вядуць баявыя дзеянні адначасна на сушы, на вадзе і ў паветры, бо газету з назвай «Свабода», верагодна, можна рэдагаваць толькі так. Яго біяграфія чытаецца як франтавы раман, таму што вайна за Беларусь – заўсёды вайна за свабоду. Хоць гэта вайна не скончана, ён перамог».

Уваход вольны, просім рэгістравацца.

Партнёры прэс-клуба