На помнік Алесю Ліпаю можна пералічваць грошы

23 жніўня, пятніца
На помнік Алесю Ліпаю можна пералічваць грошы

На платформе Улей  працягваюць збіраць сродкі на ўсталяванне помніка беларускаму паэту і журналісту Алесю Ліпаю да першай гадавіны яго смерці.

Інфармацыя ад ініцыятараў праекту:

Алесь Ліпай. Паэт. Журналіст. Рэдактар. Выдавец. Патрыёт.

Яго больш няма з намі – але працягваюць жыць яго шматлікія добрыя справы, якія ён зрабіў для Беларусі, радзімы, якую ён так шчыра любіў. Легенда сярод журналістаў. Ён быў першым карэспандэнтам «Радыё Свабода» ў Беларусі. А ў 1991 годзе заснаваў першую незалежную інфармацыйную агенцыю Беларусі – БелаПАН. Аўтар трох зборнікаў вершаў і тэкстаў да песень. Прадзюсар беларускага кіно, якое здымаў Андрэй Курэйчык. Паводле яго ідэяў узнікла першая інтэрнэт-газета Беларусі Naviny.by, а БелаПАН стаў генеральным партнёрам свята «БНР – 100!» 25 сакавіка 2018 года.

Алесь заўчасна памёр 23 жніўня 2018 года. Да першай гадавіны яго смерці родныя, калегі і сябры ўсталююць помнік на яго магіле, у мястэчку Рудзенск за 40 км ад Мінска. Тут пахаваныя таксама яго маці і сястра. Мы лічым, што постаць Алеся і ўсе добрыя справы, якія ён пакінуў пасля сябе, вартыя памяці. І вартыя помніка.

Помнік стварае беларускі скульптар Вадзім Мацкевіч.

Крыніца і фота

Падзяліцца:

19 жніўня 2019 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiНа помнік Алесю Ліпаю можна пералічваць грошы

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць