Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Дэдлайн: 15 сакавіка

Дата падзеі: 
07.10.2016 (Цэлы дзень)
Да: 
09.10.2016 (Цэлы дзень)
Мова падзеi: 
белорусский
русский
английский
Дэдлайн падзеі: 
15.03.2016
Крыніца падзеі: 
http://icbs.palityka.org/category/2016/abvestki-2016/
Для каго: 
Для ўсіх

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі – самая прадстаўнічая штогадовая акадэмічная і экспертная падзея, у працы якой бяруць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі  і культуры Беларусі. 

Даты правядзення: 7–9 кастрычніка 2016. 

Месца правядзення: Коўна (Літва). 

Арганізацыйны камітэт запрашае даследчыя арганізацыі і супольнасці, а таксама акадэмічных лідараў прыняць удзел у вызначэнні тэматычных прыярытэтаў наступнага Кангрэса. 

Секцыі могуць быць прысвечаныя абмеркаванню асобных даследчых праблем ці прэзентацыі вынікаў навуковай дзейнасці ў межах асобных дысцыплін, даследчых накірункаў, ці мець міждысцыплінарны  характар. 

Для падачы заяўкі да 15 сакавіка 2016 года неабходна запоўніць анлайн-форму

Больш падрабязна пра Кангрэс глядзіце тут www.icbs.lt 

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз icbs@palityka.org  

Партнёры прэс-клуба