Медыясняданак з праектам "Дбаю"

медиазавтрак социальный проект
21 студзеня, аўторак
Медыясняданак з праектам "Дбаю"

Запускаецца ўнікальны сацыяльны бізнес, які будзе зарабляць для рэалізацыі некамерцыйных гарадскіх праектаў ды ініцыятываў. 

«‎Дбаю» — гэта гарадскі рэстаран і пляцоўка для івэнтаў.  70% іх чыстага прыбытку будуць накіроўвацца на падтрымку гарадскіх праектаў ды ініцыятываў. Астатнія 30% — прафесійным рэстаратарам, якія адказваюць за камерцыйную паспяховасць праекта.

Стваральнікамі і стваральніцамі праекта стануць 350 сацыяльна актыўных людзей горада, якія публічна падтрымаюць праект аднолькавымі ўнёскамі ў эквіваленце 1000 даляраў. Потым менавіта гэтыя людзі рэгулярна будуць вызначаць, якія ідэі і гарадскія праекты будуць падтрыманыя.«‎Дбаю» дазволіць маштабаваць першапачатковыя ўнёскі заснавальнікаў і спрыяць пазітыўным зменам у Мінску працяглы час. 

  • У чым унікальнасць гарадскога праекта «Дбаю»?
  • Колькі ён будзе зарабляць для гарадскіх праектаў ды ініцыятываў?
  • Ці магчыма зрабіць бізнес празрыстым, а рэстаран з нулявымі адыходамі?
  • Якія мэты ставяцца перад праектам і навошта ён Мінску?

На гэтыя ды іншыя пытанні гатовы адказаць арганізатары, бізнес-партнёры ды першыя заснавальнікі праекта. Вас чакае адкрытая размова з камандай. Нездарма гарадскі праект пазіцыянуецца як празрысты і публічны.

Хто адкажа на пытанні:

Марына Штрахава, менеджэрка сацыяльных праектаў

Адарка Шут, PR & Event manager 

Антон Неміровіч, брэнд-шэф і саўладальнік LeGosse Cafe (Мінск)

Аляксандр Гаўрыш, кіруючы партнёр LeGosse Cafe (Мінск)

Максім Пучынскі, гарадскі актывіст, Мінскае роварнае таварыства

Дар’я Жук, кіруючы партнёр COBALT, Беларусь

Дар’я Гайдучык, юрыст COBALT, Беларусь

Калі ласка, рэгіструйцеся на медыясняданак. Рэгістрацыя будзе даступная да 20-га студзеня, да 16 гадзін. Арганізатары пакідаюць сабе права адбору ўдзельнікаў (ніц) сустрэчы, таму чакайце дадатковае запрашэнне на пошту.

 
Падзяліцца:

10 студзеня 2020 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiМедыясняданак з праектам "Дбаю"

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці

Барометр рэпрэсій у Беларусі. Прэзентацыя другой часткі даследавання Цэнтра новых ідэй

Запрашаем на анлайн-прэзентацыю вынікаў даследавання Цэнтра новых ідэй.

Афлайн
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць