Прэс-клуб дапамагае ладзіць на “Сакавіцкіх Сустрэчах 2018” прэзентацыю “НКА, медыя і бізнэс у Беларусі: магчымасці ўзаемадзеяння на нацыянальным узроўні”. Яна пройдзе 20 красавіка а 14-тай у Навукова-тэхналагічным парку БНТУ "Палітэхнік" (вул. Сурганава 37/1).
Што атрымліваецца ў сумеснай працы журналістаў-НКА-бізнэсоўцаў, а якія праблемы застаюцца? І якім чынам можна палепшыць кантакт і знайсці ўзаемапаразуменне? Запрашаем да ўдзелу ў дыскусіі пасля прэзентацыі. Там можна пазнаёміцца і наладзіць кантакты, а таксама даведацца пра:
- новых герояў ( і іх гісторыі);
- актывістаў (і іх ініцыятывы),
- апошнюю аналітыку развіцця НКА-сектару!
УВАГА! Рэгістрацыя на івэнт 20 красавіка – на сайце Прэс-клуба!
І запрашаем на II Форум актыўных людзей “Сакавіцкія Сустрэчы 2018”, які адбудзецца 20 – 21 красавіка ў Мінску.
Дадаткова: Форум "Сакавіцкія Сустрэчы 2018" - найбуйнейшая пляцоўка для абмену досведам і наладжвання дыялогу паміж актыўнымі грамадзянамi. Сустрэнуцца прадстаўнікi некамерцыйных арганізацый і ініцыятываў, устаноў адукацыі, навукі і культуры, СМІ, бізнесу, органаў мясцовай улады і кіравання. Падрабязная праграма ў хуткім часе на сайце Форума і ў сацыяльных сетках. Каб узяць удзел ў мерапрыемстве, неабходна запоўніць рэгістрацыйную анкету да 15 красавіка. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне.
Арганізатар: Інфармацыйна-асветніцкі фонд «Новая Еўразія» ў партнёрстве з Адкрытым арганізацыйным камітэтам.