Прэс-клуб абвяшчае набор беларускіх удзельнікаў на двухдзённыя прафесійныя майстар-класы пад кіраўніцтвам зорак айчыннай і сусветнай журналістыкі.
Майстар-класы, якія пройдуць у Мінску 11-12 мая, стануць завяршальным этапам міжнароднага конкурса журналісцкіх работ, прысвечаных Беларусі – Belarus in Focus ("Беларусь у фокусе"). УВАГА! Дэдлайн для падачы заяўкі - 5 мая!
Беларускія ўдзельнікі запрашаюцца, каб супольна папрацаваць з найлепшымі міжнароднымі журналістамі, што цікавяцца Беларуссю, над тэмамі для артыкулаў, патэнцыйна цікавых міжнародным СМІ.
Падчас майстар-класаў вы зможаце:
- навучыцца паспяхова прэзентаваць свае ідэі, распрацаваныя тэмы для артыкулаў пра Беларусь рэдактарам міжнародных медыяў;
- пазнаёміцца і папрацаваць разам з пераможцамі конкурсу Belarus in Focus 2016 – Іллёй Азарам (Расія), Алёнай Саўчук (Украіна) і іншымі, усталяваць з імі прафесійныя кантакты, наладзіць супрацу і распрацаваць сумесныя праекты;
- папрацаваць разам з замежнымі і беларускімі журналістамі над тэмамі для артыкулаў пра Беларусь пад кіраўніцтвам журы конкурсу – Міхала Патоцкага з Dziennik Gazeta Prawna і Таццяны Рэпкавай з Media Managers Club
- паслухаць адкрытыя лекцыі журы і пераможцаў конкурсу ў першых шэрагах
Лепшая ідэя, распрацаваная падчас майстар-класаў, атрымае эквівалент EUR1000 на яе рэалізацыю.
Для удзелу ў адборы на майстар-класы, запоўніце, калі ласка, заяўку да 5-га мая. Вынікі адбору будуць паведамленыя 5-6 мая.
Перавага будзе аддадзена матываваным удзельнікам з добрым узроўнем размоўнай англійскай мовы (некаторыя трэнеры і ўдзельнікі майстар-класаў – англамоўныя).
Конкурс Belarus In Focus арганізаваны Інфармацыйным офісам “Беларусь у фокусе” пры падтрымцы Міжнароднага Вышаградзкага Фонду і пройдзе ў шосты раз. Партнёр праекту – Прэс-клуб.