14 сакавіка 2017 году, а 18:00 у памяшканні Прэс-клуба адбудзецца лекцыя эксперта Сяргея Курбатава на тэму акадэмічнай дабрасумленнасці.
“Акадэмічная дабрасумленнасць” (ад англ. academic integrity) - тэма, якая паўстала ў беларускіх СМІ адносна нядаўна, хаця праблема плагіяту дагэтуль застаецца хісткай глебай - у абавязковым парадку навучальныя работы на антыплагіят не правяраюць і цалкам магчыма, што нават вышэйшыя чыны ад адукацыі і навукі пісалі свае працы не самі.
Украінскі эксперт Сяргей Курбатаў падзеліцца ўласным досведам працы над праблемамі акадэмічнай дабрасумленнасці ва Украіне: стварэнні незалежнай Нацыянальнай агенцыі па якасці адукацыі, складанасцях антыплагіяту ў перакладзеных дакументах і лёсах навукоўцаў і чынавецтва, чые дыпломы не пацвердзіліся.
Каму гэта будзе цікава:
- выкладчыкам і супрацоўнікам ВНУ, каб атрымаць карысныя практычныя парады па праверке студэнцкіх работ;
- чыноўнікам ад адукацыі, каб натхніцца на рэфармаванне беларускай мадэлі кантроля якасці адукацыі;
- неабыякавым студэнтам і студэнцкаму самакіраванню, каб даведацца цікавосткі пра ўкраінскую адукацыю - і перспектывы Беларусі.
Уваход вольны, па папярэдняй рэгістрацыі (па спасылцы альбо праз кнопку "Зарэгістравацца на мерапрыемства").