Конкурс "Культура важыць" — Last Call!

конкурс для журналистов Культура важыць культурная журналистика
14 снежня, серада
Конкурс "Культура важыць" — Last Call!

14 снежня заканчваецца прыём заявак на конкурс «Культура важыць». 

Нагадваем, што даслаць свае заяўкі і прыняць удзел у кокурсе могуць журналісты і журналісткі друкаваных і электронных беларускіх медыя, журналісты_ткі-фрылансеры_кі, блогеры_кі, студэнты_кі факультэтаў журналістыкі і медыя-школ, якія стваралі публікацыі па тэмах крэатыўных індустрый і культуры ў Беларусі. 

Адзін канкурсант_ка мае права прадставіць не больш за тры працы, апублікаваныя не раней чым 1 студзеня 2016 года і не пазней за 14 снежня 2016 года. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца работы ва ўсіх НЕ навінавых журналісцкіх жанрах: інтэрв’ю, рэпартаж, эсэ, і інш. Да ўдзелу ў конкурсе НЕ дапускаюцца інфармацыйныя нататкі і навіны, а таксама заказныя і аплачаныя матэрыялы. Матэрыял павінен грунтавацца на аўтарскім арыгінальным журналісцкім тэксце; фота або відэа, зробленыя аўтарамі артыкула, не з’яўляюцца абавязковымі, але могуць даць перавагу пры ацэнцы матэрыялаў.

Пераможцы будуць абраныя ў трох намінацыях: «Прафесійны журналіст», «Журналіст-пачатковец» і «Блогер».
 

Запоўніць заяўку на ўдзел можна па спасылцы

Падзяліцца:

21 лістапада 2016 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiКонкурс "Культура важыць" — Last Call!

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць