Кiнапаказ дакументальнага фільма "Наш новы прэзідэнт", дыскусiя

WATCH DOCS Belarus кинопоказ медиаграмотность независимое кино просмотр документального фильма
14 снежня, пятніца
Кiнапаказ дакументальнага фільма "Наш новы прэзідэнт", дыскусiя

Рэжысёр: Максім Паздароўкін, 2018, Расія, ЗША, 77 хвілін

Мова арыгінала: руская

Пра рэжысёра: Максім Паздароўкін зняў чатыры дакументальных фільмы і шэраг кароткаметражных. Сярод яго прац – «Паказальны працэс: Гісторыя Pussy Riot» [Pussy Riot: A Punk Prayer](Спецыяльная ўзнагарода журы Sundance Film Festival у 2013 годзе), «Вядомы Містэр Бут» [The Notorious Mr. Bout] (Sundance Film Festival 2014). Стужка Clinica de Migrantes (HBO) была намінавана ў 2016 годзе на прэмію IDA Documentary. Максім абараніў дысертацыю (PhD) у Гарвардзе па гісторыі прапаганды. Цяпер ён працуе над фільмам «Абрабаваць банк для чайнікаў» [How To Rob Banks for Dummies] – гэта будзе гібрыднае дакументальнае кіно пра культавага рэжысера i акцыянiста Джо Гібанса.

Пра фільм: Спецыяльная ўзнагарода журы World Cinema Documentary за мантаж. 

Інфармацыя ад арганізатараў:  Пасля ракавога візіту ў Навасiбiрск у 1997 годзе, калi Хілары Клінтан убачыла мумію  алтайскай прынцэсы ў шкляным грабу, на жанчыну літаральна наваліўся шэраг непрыемнасцяў: яна страчвала прытомнасць, яе абвінавачвалі ў злоўжыванні прэпаратамі, у сэксуальных дамаганнях і нават  у забойстве. Не верыце? Запытайцеся ў карэспандэнтаў «Вестей» ды НТВ – двух самых папулярных інфармацыйных рупараў Расеі, якія штовечар прыносяць у мільён дамоў навіны нашмат больш недарэчныя. Усплываюць усё больш новыя падрабязнасці падчас прэзідэнцкіх выбараў у ЗША у 2016 годзе, і вядомы прызнаны рэжысёр Максім Паздароўкін мантуе з матэрыялаў You Tube, RT і іншых медыякрыніц шэдэўр трызнення расейскай прапаганды, накіраваны супраць Клінтан, а таксама і супраць Трампа. Мы трапляем ў альтэрнатыўны свет дэзінфармацыі і бачым, як на ўрадлівай глебе прарастае зерне фэйкавых навінаў 2016 года. Мы назіраем, як хлусня прасочваецца ў калектыўную свядомасць расейцаў, навучаную ваяўніча ставіцца да праўды ды аб’ектыўнасці. Журналісты прасоўваюць абвастраючыя грамадскія канфлікты гісторыі, ухваленыя асабіста Пуціным – ад жахлівых да абсурдных. Усё гэта робіцца дзеля таго, каб перайначыць грамадскую думку ў краіне і па-за яе межамі.

Мадэратарам дыскусіі будзе Серж Харытонаў.

Падрабязнасцi на сайце кiнафестываля

Для прагляду і ўдзелу ў дыскусіі — рэгіструйцеся.

Падзяліцца:

19 лістапада 2018 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiКiнапаказ дакументальнага фільма "Наш новы прэзідэнт", дыскусiя

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць