Дата падзеі:
22.02.2019 - 19:00
Да:
22.02.2019 - 20:30
Уваход:
Па рэгiстрацыях
Мова падзеi:
беларуская
У гонар Дня роднай мовы Задзiночанне беларускiх студэнтаў арганізоўвае сустрэчу з цiкавымi беларусамi i беларускамi,
якiя ў паўсядзённым жыцці размаўляюць на роднай мове.
Госцi падзеляцца парадамі i досведам, як перайсцi на родную мову, а таксама распавядуць пра цiкавыя i смешныя выпадкi ў працы i жыццi, звязаныя з беларускай мовай. Гледачы паўдзельнiчаюць у некалькiх простых апытаннях.
Хто будзе выступаць:
- Антон Раднянкоў, дырэктар Цэнтра новых ідэй, мадэратар сустрэчы;
- Алесь Сьнег, дырэктар Арт Сядзiбы;
- Лiзавета Ганчарова, iлюстратарка;
- Наста Лойка, сузаснавальніца Human Constanta i актывiстка;
- Эрык Арлоў-Шымкус, беларускамоўны музычны гурт Эрык і я.
Уваход вольны, толькi, калi ласка, загадзя зарэгіструйцеся. Спасылка на рэгістрацыю
У першую чаргу запрашаюцца на сустрэчу студэнты, але дзверы адкрытыя для ўсiх, нiякага эйджызма!