8 траўня, а 12-й гадзіне Святлана Алексіевіч правядзе ў Прэс-клубе майстар-клас на тэму “Майстэрства рэпартажа” (сустрэча адбудзецца ў межах двухдзённых майстар-класаў “Слядамі Рышарда Капусцінскага”, якія пройдуць 7-8 траўня ў Пінску і Мінску). Улічваючы вялікі інтарэс да Святланы Алексіевіч і дастаткова рэдкую магчымасць пабачыць набелістку, мы вырашылі адкрыць дадатковую рэгістрацыю на гэтую сустрэчу. Колькасць месцаў абмежаваная, калі набярэцца 70 чалавек, рэгістрацыя аўтаматычна будзе прыпыненая.
Сустрэча адбудзецца ў Прэс-клубе (вул.Веры Харужай 3-601).
Увага! Папярэдняя рэгістрацыя ўдзельнікаў абавязковая. Аднак Прэс-клуб заклікае ўстрымацца ад рэгістрацыі пры невідавочным наведванні, а таксама паведамляць арганізатарам пра немагчымасць прысутнічаць на сустрэчах, калі ў вас мяняюцца планы. Гэта трэба для таго, каб майстар-класы змагла наведаць максімальная колькасць зацікаўленых удзельнікаў
Для тых, хто прапускае майстар-класы без папярэдняга скасавання рэгістрацыі, дзейнічае сістэма "жоўтых" і "чырвоных" картак.