Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Чарнобыльскі шлях. Ад катастрофы - да сада надзеі. Прэзентацыя кнігі (ням.)

Дзе: 
Минск, Веры Хоружей 3-601
Дата падзеі: 
12.04.2017 - 17:00
Мова падзеi: 
беларуская
Для каго: 
Для ўсіх

Міжнародны савет “Будучыня – дзецям Чарнобылю”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Прэс-клуб, журналіст Аляксандр Тамковіч  запрашаюць на подыюмную дыскусію «Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй» і прэзентацыю нямецкага варыянта кнігі "Чарнобыльскі шлях. Ад катастрофы - да сада надзеі".  Імпрэза падтрымана культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”

У ёй возьмуць удзел суаўтары кнігі: Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры 2015 года Святлана Алексіевіч, паэт Уладзімір Някляеў, рэжысёр Вячаслаў Нікіфараў і іншыя. А таксама старшыня  Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч.

Апроч таго,  чакаецца выступ  фальклорнага гурта “Гасцінец” .

Мадэрацыя - Валярына Кустава.

 

Партнёры прэс-клуба