Дзе:
Минск, Веры Хоружей 3-601
Дата падзеі:
03.03.2017 (Цэлы дзень)
Для каго:
для раней адабраных удзельнікаў
Чарговая навучальная сесія Школы аналітычнай журналістыкі адбудзецца ў Прэс-клубе 3 сакавіка. У праграме сустрэчы запланаваныя тэарэтычныя лекцыі і практычныя заняткі з Аляксандрам Класкоўскім, праца студэнтаў з ментарамі Школы - Аляксандрам Уліцёнкам, Марынай Загорскай, Аляксандрам Люшкевічам, - сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай экспертнай супольнасці.
Гэта сёмая сесія Школы аналітычнай журналістыкі. Мяркуецца, што падчас навучання ўдзельнікі школы авалодаюць навыкамі і ўменнямі стварэння аналітычных тэкстаў, пазнаёмяцца з прадстаўнікамі беларускай экспертнай супольнасці і асноўнымі экспертнымі інстытуцыямі і праектамі.
Фота: seniorschool.ru