Брыфінг «Рэпарцёраў без межаў» і БАЖ па сітуацыі з медыя ў Беларусі

репрессии свобода прессы
23 лістапада, аўторак
Брыфінг «Рэпарцёраў без межаў» і БАЖ па сітуацыі з медыя ў Беларусі

Ужо не сакрэт, што Аляксандр Лукашэнка – адзін з найбуйнейшых у свеце ворагаў свабоды прэсы: ён жорстка пераследуе супрацоўнікаў СМІ, закрывае рэдакцыі, забараняе прафесійныя арганізацыі. Падаўленне свабоды прэсы ў краіне наўрост ля парогу Еўресаюза  радыкальнае, а ўмовы працы для незалежных журналістаў невыносныя.

З 9 жніўня 2020 года міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» і Сусветная арганізацыя супраць катаванняў задакументавалі амаль 70 выпадкаў бесчалавечнага абыходжання з супрацоўнікамі СМІ.

  • Як працуюць беларускія медыя пасля летняй хвалі пагромаў у рэдакцыях?
  • Якая сітуацыя па крымінальных справах супраць журналістаў, 29 з якіх знаходзяцца ў няволі?
  • Калі незалежная журналістыка стала немагчымай у краіне, ці можа быць выйсцем журналістыка ў эміграцыі?

У брыфінгу нямецкага аддзялення «Рэпарцёраў без межаў» бяруць удзел:

  • Барыс Гарэцкі, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў
  • Любоў Каспяровіч, былая журналістка парталу ТУТ.БАЙ, знішчанага ўладамі 18 траўня.
  • Мадэратар брыфінгу: Крыстафер Рэш, «Рэпарцёры без межаў»

Брыфінг пройдзе ў Берліне з адначасовай трансляцыяй у Zoom з перакладам на нямецкай і беларускай мовах.

Калі: аўторак, 23 лістапада, 19:00 паводле Мінскага часу.

Для ўдзелу ў брыфінгу трэба зарэгістравацца праз ліст на event@reporter-ohne-grenzen.de.

Крыніца 

Падзяліцца:

21 лістапада 2021 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiБрыфінг «Рэпарцёраў без межаў» і БАЖ па сітуацыі з медыя ў Беларусі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць