Аўтарскае дакументальнае кіно. Анлайн-сустрэча з амерыканскім кінакрытыкам Крысцін Экам

видеоконтент возможности для журналистов документальная журналистика кино культура независимое кино онлайн-встреча
23 красавіка, чацвер
Аўтарскае дакументальнае кіно.  Анлайн-сустрэча з амерыканскім кінакрытыкам Крысцін Экам

Крысцін Экам /Christine Acham

Прафесар Акадэміі творчых сродкаў масавай інфармацыі Гавайскага ўніверсітэта, рэжысёр, кінакрытык, чалец рэдакцыйнай калегіі часопіса Film Quarterly, член журы фестываляў дакументальнага кіно.

Сустрэча пройдзе ў фармаце адказаў спікера на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.

Мова падзеi: англійская (з перакладам на рускую)

Крысцін Экам знаёма з Беларуссю і беларускім дакументальным кіно. У 2016 г. яна наведвала Мінск падчас фестывалю амерыканскага дакументальнага кіно «Людзі побач з намі», а ў красавіку 2020 г. была сябрам экспертнага журы анлайн-фестывалю беларускага дакументальнага кіно BelarusDocs.

З аглядам фестывальных фільмаў BelarusDocs-2020 спадарыні Крысцін Экам можна пазнаёміцца тут.

Дэдлайн рэгістрацыі: 23.04 (18:30)

Што трэба зрабіць, каб патрапіць на анлайн-сустрэчу

1. Зарэгістравацца да дэдлайну (чырвоная кнопка).

2. Праверыць свой e-mail пасля 18:00 у дзень лекцыі. У лісце ад Прэс-клуба будзе спасылка на анлайн-сустрэчу.

3. Прайсці па спасылцы, якая пазначана ў лісце, і атрымліваць асалоду ад сустрэчы.

Сустрэча зладжана пры падтрымцы Амбасады ЗША.

Падзяліцца:

17 красавіка 2020 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiАўтарскае дакументальнае кіно. Анлайн-сустрэча з амерыканскім кінакрытыкам Крысцін Экам

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць