Калі вы журналіст ці блогер і жадаеце зрабіць наступны крок у сваёй кар’еры, у вас ёсць выдатная магчымасць палепшыць англійскую мову і адначасова паглыбіць веды аб асновах друкаванай і лічбавай журналістыкі.
Прэс-клуб Беларусь і Абмасада ЗША ў Беларусі з задавальненнем аб’яўляюць бясплатны анлайн-курс “Англійская мова для жуналістыкі”.
Васьмітыднёвы курс, распрацаваны Дзярждэпартаментам ЗША і Універсітэтам Пенсільваніі, дапаможа вам удасканаліць моўныя навыкі і веды ў галіне журналістыкі. Самастойная праца ў межах курса будзе дапаўняцца штотыднёвымі анлайн-сэсіямі з мясцовым выкладчыкам англійскай мовы.
Працягласць курса: 21 красавіка – 16 чэрвеня 2020 г.
Курс “Англійская мова для журналістыкі” даступны на платформе Coursera. Анлайн-сэсіі з выкладчыкам англійскай мовы будуць арганізаваны праз Zoom.
Змест курса:
- Гісторыя і прынцыпы журналістыкі;
- Як праводзіць даследаванні, прасоўваць свае матэрыялы і інтэрв'юяваць;
- Мова, неабходная для напісання артыкулаў для газет і часопісаў;
- Асновы трансляцыі навін. Аналіз росту, уплыву і праблем лічбавых навін. Выкананне задання, якое дазволіць прааналізаваць і абмеркаваць апошнія змены ў галіне журналістыкі.
Кандыдаты мусяць адпавядаць наступным крытэрыям:
- з'яўляцца дзеючымі журналістамі;
- з’яўляцца грамадзянамі Беларусі і пастаянна пражываць у Беларусі;
- мець ад прасунутага пачатковага да сярэдняга ўзроўню валодання англійскай мовай (дадзены курс НЕ РАЗЛІЧАНЫ на пачаткоўцаў);
- быць гатовымі прысвячаць навучанню да 10 гадзін штотыдзень на працягу 8 тыдняў;
- быць гатовымі ўдзельнічаць у індывідуальных і групавых анлайн-сэсіях з мясцовым выкладчыкам англійскай мовы.
Як падаць заяўку
Каб запісацца на курс, калі ласка, запоўніце форму: https://tinyurl.com/thnxc58 . Дэдлайн: 15 красавіка 2020 ўключна.
Удзельнікі, якія паспяхова пройдуць анлайн-курс, атрымаюць сертыфікат, падпісаны Прэс-клубам і Амбасадай ЗША ў Беларусі.