Актуальны стан беларускай ідэнтычнасці: прэзентацыя аналітычнага прадукта BISS

BISS аналитика индекс идентичности презентация
21 красавіка, серада
Актуальны стан беларускай ідэнтычнасці: прэзентацыя аналітычнага прадукта BISS

У беларускай ідэнтычнасці апошнім часам адбываюцца імклівыя і глыбокія змены. Часткова яны звязаныя з актуальнымі грамадска-палітычнымі працэсамі, а часткова – з доўгатэрміновымі тэндэнцыямі, якія грунтуюцца на дзеяннях грамадскіх ініцыятыў, дзяржавы і бізнесу апошнія некалькі год.

Як перыядычны аналітычны прадукт, «Індэкс ідэнтычнасці» будзе забяспечваць сістэматычны аналіз, які дазволіць адсочваць змены ў беларускай ідэнтычнасці і пазіцыях розных актораў. «Індэкс ідэнтычнасці» накіраваны на тое, каб аналізаваць ключавыя падзеі і заявы стэйкхолдэраў, выяўляць тэндэнцыі ў дынаміцы і фармаваць прагнозы іх далейшага развіцця.

Прэзентацыя адбудзецца 21 красавіка, 17.00.

Каб узяць удзел у прэзентацыі і мець магчымасць задаваць свае пытанні выступоўцам, запоўніце гэтую форму

Тэмы прэзентацыі:

1. Па якой метадалогіі складаецца «Індэкс ідэнтычнасці»?

2. Чым адрозніваюцца падыходы да беларускай ідэнтычнасці ў дзяржавы, грамадства і бізнэсу?

3. Хто робіць больш для ўмацавання беларускай ідэнтычнасці?

У прэзентацыі возьмуць удзел:

Вадзім Мажэйка – кандыдат культуралогіі, аналітык BISS;

Пётр Рудкоўскі – кандыдат гуманітарных навук, дырэктар BISS;

Андрэй Расінскі – культуролаг, запрошаны эксперт BISS.

Мовы дыскусіі – беларуская, руская, англійская (сінхронны пераклад).

Прэзентацыя адбудзецца ў Zoom, таксама будзе дасяжная трансляцыя ў Facebook ды YouTube.

Падзяліцца:

14 красавіка 2021 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiАктуальны стан беларускай ідэнтычнасці: прэзентацыя аналітычнага прадукта BISS

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць