Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Адкрыты набор удзельнікаў трохдзённых майстар-класаў “Беларусь у фокусе” (увага – конкурсны адбор!)

Дзе: 
Минск, Веры Хоружей 3-601
Дата падзеі: 
28.04.2016 (Цэлы дзень)
Да: 
30.04.2016 (Цэлы дзень)
Дэдлайн падзеі: 
20.04.2016

 

 

 

Майстар-класы пройдуць 28-30 красавіка і стануць завяршальным этапам міжнароднага журналісцкага конкурса “Беларусь у фокусе”, які сёлета праходзіць ужо ў пяты раз.  Сярод  удзельнікаў – пераможцы і сябры журы згаданага вышэй конкурса, рэдактары міжнародных выданняў.

Падчас майстар-класаў вы зможаце:

- папрацаваць разам з замежнымі і беларускімі журналістамі над артыкуламі пра Беларусь пад кіраўніцтвам рэдактараў буйнейшых міжнародных выданняў – Джудзіт Соал, The Guardian, і Міхала Патоцкага, Dziennik Gazeta Prawna. Лепшая ідэя, распрацаваная падчас майстар-класаў, атрымае сродкі на яе рэалізацыю;

-  навучыцца прасоўваць свае матэрыялы ў сацсетках, рабіць пітчы і прадаваць свае матэрыялы рэдактару, бліжэй пазнаёміцца з журналістыкай канфлікта;

-  пазнаёміцца з пераможцамі і ўдзельнікамі журналісцкага конкурса, усталяваць з імі прафесійныя кантакты, наладзіць супрацу і распрацаваць сумесныя праекты.

Для удзелу ў адборы на майстар-класы, запоўніце, калі ласка, заяўку да 20 красавіка. Вынікі адбору будуць паведамленыя 21-22 красавіка. Перавага будзе аддавацца матываваным удзельнікам з добрым узроўнем размоўнай англійскай мовы (некаторыя трэнеры і ўдзельнікі майстар-класаў – англамоўныя).
 
Майстар-класы як фінальны этап журналісцкага конкурса, а таксама цырымонія ўзнагароджання пераможцаў упершыню пройдуць у Мінску.
 
Гэтая падзея на ФБ

Партнёры прэс-клуба