Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Адкрытая лятучка з Зялёнай сеткай і Зялёным парталам

Дзе: 
Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
Дата падзеі: 
22.11.2018 - 19:00
Да: 
22.11.2018 - 21:00
Уваход:
Па рэгiстрацыях
Для каго: 
Для ўсіх

22 лістапада а 19:00 запрашаем на адкрытую лятучку з Зялёнай сеткай і Зялёным парталам.

Зялёная сетка – супольнасць экалагічных арганізацый, актывістаў, ініцыятываў, экспертаў, якія ў 2007 годзе аб'ядналіся, каб разам вырашаць тыя экалагічныя праблемы, якія немагчыма вырашыць паасобку.

У таварыства ўваходзяць 19 экалагічных грамадскіх арганізацый і 41 індывідуальны чалец з розных абласцей Беларусі.

На лятучцы сваімі лайфхакамі і кейсамі падзеліцца не толькі Зялёная сетка, але і каманда Зялёнага партала–інфармацыйнага рэсурса таварыства.

Будзем размаўляць пра тое, як:

- быць уважлівымі не толькі да прыроды, але і да людзей, у тым ліку са слабым зрокам, і адаптаваць для іх свой сайт;

- сабраць вакол сябе дружны пул валанцёраў:

- ладзіць мерапрыемствы: ад лакальных да планетарных;

- стварыць гарачую лінію па вырашэнні экалагічных праблем «Зялёны тэлефон», разгарнуць Кампанію па абароне гарадскіх насаджэнняў «Гарадскі Ляснічы», а таксама Грамадскую экалагічную інспекцыю «Зялёны дазор» – рабіць не толькі шмат, але і добра. Пра гэта і іншае спытаем падчас Адкрытай лятучкі.

Хто прыйдзе:

Ірына Белая – кіраўнік грамадскага экалагічнага руху " Зялёны дазор",

Ігар Корзун – актывіст грамадскай кампаніі " Гарадскі ляснічы",

Юлія Лісіца – каардынатарка валанцёраў Зялёнай сеткі,

Яніна Мельнікава – галоўны рэдактар Зялёнага партала,

Уладзь Сташэвіч – член Савета Зялёнай сеткі,

Алёна Дубовік - каардынатар "Зялёнага тэлефона".

Далучайцеся і рыхтуйце пытанні. Уваход вольны – толькі зарэгіструйцеся.

Партнёры прэс-клуба