У сераду, 27 чэрвеня, а 19-й запрашаем на адкрытую лятучку з рэдакцыяй спартыўнага рэсурса Tribuna.com.
На сустрэчы вы пачуеце пра работу каманды і спартыўную журналістыку з беларускім акцэнтам. Як паспяхова працаваць з сацсеткамі? Навошта "Трыбуне" карыстальніцкі кантэнт? Якія ў рэдакцыі стасункі з чытачамі, адносіны да крытыкі і г.д.
Спікеры:
- Максім Беразінскі, кіраўнік праекта
- Алег Гаруновіч, галоўны рэдактар
- Максім Паршута, галоўны кам'юніці мэнэджар Sports.ru і Tribuna.com
Падзея будзе цікавая тым, хто працуе ў медыя, студэнтам, чытачам рэсурса і ўсім, хто цікавіцца СМІ і спартыўнай тэматыкай. У вас будзе магчымасць задаць рэдакцыі свае пытанні.
Tribuna.com – шматфункцыянальны беларускі спартыўны сайт, дзе можна знайсці анлайны і статыстыку (па 150+ відах спорту), фотагалерэі, відэа і трансляцыі (якія дадаюць самі карыстальнікі сайту!), гульнявыя праекты, сэрвісы для камунікацыі, а таксама магчымасці наладзіць сайт пад сябе - стварыць свае стужкі навін, фота і тэкстаў - па тэмам, што цікавяць.
Уваход на лятучку вольны, але пры ўмове рэгістрацыі на сайце Прэс-клуба. Цісніце чырвоную кнопку і дадавайце падзею ў гугл-каляндар.