Адкрытая лятучка з "Про бизнес."

Виталий Волянюк открытая летучка Про бизнес. редакционная политика экономика
23 сакавіка, чацвер
Адкрытая лятучка з "Про бизнес."

У чацвер 23 сакавіка а 19.00 запрашаем на «Адкрытую лятучку» з рэдакцыяй інтэрнэт-часопіса «Про бизнес.«.  

«Про бизнес.» — рэсурс для ўсіх, хто цікавіцца бізнэсам у Беларусі. Паводле стваральнікаў місія часопіса — фармаваць супольнасць беларускага бізнэсу і служыць пляцоўкай для карыснай камунікацыі, а таксама садзейнічаць развіццю прадпрымальніцтва. Каманда прытрымліваецца трох запаведзяў: захоўваць палітычны нейтралітэт, падзяляць рэдакцыйную і камерцыйную працу, падтрымліваць атмасферу паважлівага стаўлення адзін да аднаго.

Пра тое, ці атрымліваецца ствараць медыя па вызначаных правілах, а таксама пра падзел абавязкаў у рэдакцыі распавядзе кіраўнік праекту Віталь Валянюк.

Падзея будзе цікавая для журналістаў, студэнтаў журналістыкі, а таксама чытачоў інтэрнэт-часопіса. Фармат прадугледжвае сесію пытанняў з залі. 

Пачатак а 19.00 у Прэс-клубе.

Уваход вольны, але ветліва просім зарэгістравацца на падзею. 

Падзяліцца:

28 лютага 2017 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiАдкрытая лятучка з "Про бизнес."

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць