У чацвер, 30 лістапада, а 19-й запрашаем на адкрытую лятучку з праграмай «Людскія справы» (тэлеканал «Белсат»).
Праграма прысвечаная праблемам канкрэтнага чалавека, якія датычацца усіх. Аўтар і вядоўца Алесь Залеўскі разам з экспертамі дапамагае беларусам знайсці выйсце са складаных сітуацыяў. У Прэс-клубе каманда "Людскіх спраў" расправядзе, як ствараецца праграма, што дапамагае працаваць са складанымі тэмамі і героямі і што чакае праект пасля рэбрэндынгу. Таксама вы пачуеце пра:
- паспяховыя кейсы ды факапы,
- як праект адаптуецца ад телевізійнага фармату ў фармат сацсетак,
- што такое школа маладога рэпарцёра ў "Людскіх справах" і як туды трапіць.
Падзея будзе цікавая тым, хто працуе ў медыя, студэнтам, гледачам праграмы і ўсім, хто цікавіцца СМІ. У вас будзе магчымасць задаць рэдакцыі свае пытанні.
Пачатак у 19:00 у Прэс-клубе.
Уваход вольны, але патрэбна рэгістрацыя. Цісніце чырвоную кнопку і дадавайце падзею ў гугл-каляндар.