Адкрытая лятучка з праектам MAKEOUT

MAKEOUT актуализация гендерной тематики гендерные вопросы ЛГБТ открытая летучка противодействие языку вражды социальный проект феминизм этическая журналистика язык вражды
25 верасня, аўторак
Адкрытая лятучка з праектам MAKEOUT

25 верасня запрашаем на адкрытую лятучку з камандай праекта MAKEOUT.

На сустрэчы вы даведаецеся пра асаблівасці працы каманды, пра гісторыю праекта: шлях ад выставы да рэгістрацыі арганізацыі. Пачуеце пра непаўторныя кейсы і спецпраекты MAKEOUT, а таксама пра праграму крэатыўнага лідэрства для ЛГБТ+ людзей.

MAKEOUT — гэта беларускі фемінісцкі антыдыскрымінацыйны праект пра гендар і сэксуальнасць і асаблівасці іх праяваў у Беларусі, накіраваны на павелічэнне бачнасці і ўсвядомленасці, а таксама на ўзмацненне ЛГБТК ды іншых уразлівых групаў, якія сутыкаюцца з дыскрымінацыяй па прыкмеце сэксуальнай і гендарнай ідэнтычнасці.

Падзея будзе цікавая тым, хто працуе ў НКО, медыя, чытачам і прыхільнікам праекта і ўсім тым, хто не абыякавы да гендарнай  тэмы.  У вас будзе магчымасць задаць камандзе праекта свае пытанні.

Уваход на лятучку пры ўмове рэгістрацыі на сайце Прэс-клуба. Цісніце чырвоную кнопку і дадавайце падзею ў гугл-каляндар.

Таксама вас зацікавіць падзея ў Прэс-клубе 27 верасня — Дискуссия на тему гендерной дискриминации с инициативой #дамаудобнаявбыту

Падзяліцца:

3 верасня 2018 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiАдкрытая лятучка з праектам MAKEOUT

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць