Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Адкрытая лятучка з праектам "Имена"

Дзе: 
Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
Дата падзеі: 
25.10.2017 - 19:00
Да: 
25.10.2017 - 20:30
Уваход:
Па рэгiстрацыях
Мова падзеi: 
беларуская
руская
Дэдлайн падзеі: 
25.10.2017
Крыніца падзеі: 
Прэс-клуб
Для каго: 
Для ўсіх

У сераду, 25 кастрычніка, а 19-й запрашаем на адкрытую лятучку з рэдакцыяй праекта "ИМЕНА".

Такіх медыя у Беларусі яшчэ не было. "ИМЕНА" існуюць толькі на сродкі чытачоў, без рэкламы і грантаў. Жадаеце сустрэцца з камандай выдання, якое здолела дапамагчы вялікай колькасці людзей і знайсці падтрымку для шматлікіх сацыяльна значных ініцыятыў? Вы зможаце даведацца, адкуль бяруцца гісторыі, якія ўзрушваюць краіну і нават свет. З якімі цяжкасцямі сутыкаецца грамадскае СМІ і як іх пераадольвае. Як атрымоўваецца камунікаваць з чыноўнікамі. Пра гэта і шмат іншага на адкрытай лятучцы.

Падзея будзе цікавая для тых, хто працуе ў медыя, студэнтаў, чытачоў imenamag.by і ўсіх, хто цікавіцца СМІ. У вас будзе магчымасць задаць рэдакцыі свае пытанні.

Уваход вольны, але патрэбна рэгістрацыя. Цісніце чырвоную кнопку і дадавайце падзею ў гугл-каляндар.

 

Партнёры прэс-клуба