У аўторак, 13 сакавіка, а 19-й запрашаем на адкрытую лятучку з рэдакцыяй Onliner.by. Прыходзьце на сустрэчу з камандай партала і даведайцеся пра наступнае:
- Чаму ты труп, калі ў XXI стагоддзі «проста робіш адзін сайт»
- Відэа захапіла свет. Як з гэтым жыць?
- «Журналістыка прамога дзеяння» vs трафік і коцікі
- «Націвачка» ў медыя і наступствы для прафесіі
- Якія людзі патрэбны рэдакцыі Onliner.by
Спікеры:
Мікалай Казловіч, галоўны рэдактар
Мікіта Ляшкевіч, рэдактар сацсетак
Аляксей Носаў, рэдактар відэааддзела
Падзея будзе цікавая тым, хто працуе ў медыя, студэнтам, чытачам партала і ўсім, хто цікавіцца СМІ. У вас будзе магчымасць задаць рэдакцыі свае пытанні.
Уваход вольны пры ўмове рэгістрацыі на сайце Прэс-клуба. Цісніце чырвоную кнопку і дадавайце падзею ў гугл-каляндар.