Дзе:
Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
Дата падзеі:
15.05.2018 - 19:00
Да:
15.05.2018 - 20:30
Уваход:
Па рэгiстрацыях
Мова падзеi:
беларуская
руская
Дэдлайн падзеі:
15.05.2018
Крыніца падзеі:
Прэс-клуб
Для каго:
Для ўсіх
У аўторак, 15 траўня, а 19-й запрашаем на адкрытую лятучку з рэдакцыяй "Нашай Нівы" і "Нашай Ніны".
Сёння nn.by - самы чытаны беларускамоўны рэсурс у свеце, а Nina.nn.by - самастойны праект "НН" для жанчын. Каманда выданняў распавядзе пра сваю працу, цікавыя кейсы і растлумачыць, што беларускамоўнае СМІ можа мець бізнэс-поспехі, а беларуская мова не абмяжоўвае, а прываблівае новых рэкламадаўцаў.
Спікеры:
- Ягор Марціновіч, в.а галоўнага рэдактара
- Андрэй Дынько, шэф-рэдактар
- Настасся Роўда, кіраўнік аддзела рэкламы
Падзея будзе цікавая тым, хто працуе ў медыя, студэнтам, чытачам рэсурсаў і ўсім, хто цікавіцца СМІ. У вас будзе магчымасць задаць рэдакцыі свае пытанні.
Уваход вольны пры ўмове рэгістрацыі на сайце Прэс-клуба. Цісніце чырвоную кнопку і дадавайце падзею ў гугл-каляндар.