Дзе:
Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
Дата падзеі:
02.10.2017 - 19:00
Уваход:
Па рэгiстрацыях
Мова падзеi:
беларуская
руская
Дэдлайн падзеі:
02.10.2017
Крыніца падзеі:
Прэс-клуб
Для каго:
Для ўсіх
У панядзелак, 2 кастрычніка а 19-й запрашаем на “Адкрытую лятучку” з рэдакцыяй анлайн-часопіса kyky.org.
Kyky.org – гэта часопіс, які нестандартна падае гарачыя тэмы і нікога не пакідае абыякавым. Павітацца з вамі прыйдуць галоўны рэдактар, дырэктар, рэкламны мэнэджэр і журналісты. Каманда распавядзе пра свою ўнутраную кухню, здарэнні падчас працы і баланс паміж журналістыкай і натыўнай рэкламай. А таксама чаму чытачы, кліенты і журналісты бачаць часопіс па-рознаму і што з гэтым рабіць.
Падзея будзе цікавая для тых, хто працуе ў медыя, студэнтаў, чытачоў часопіса і ўсіх, хто цікавіцца СМІ.
Уваход вольны, але патрэбна рэгістрацыя. Цісніце чырвоную кнопку і дадавайце падзею ў гугл-каляндар.