Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Адкрытая лятучка з кінафестывалем “Паўночнае ззянне”

Дзе: 
Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
Дата падзеі: 
19.04.2019 - 19:00
Да: 
19.04.2019 - 21:00
Уваход:
Па рэгiстрацыях
Мова падзеi: 
беларуская
руская

19 красавіка а 19:00 у Прэс-клубе адбудзецца Адкрытая лятучка з камандай кінафестывалю Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне”.

Напярэдадні пятага юбілейнага “Паўночнага ззяння” паслухаем, як узнікла ідэя ладзіць кінафестываль у Беларусі; пагаворым, як фарміруецца праграмная сетка кінафестывалю і як адбываюцца перамовы з Дзяржрэгістрам і кінатэатрамі; абмяркуем, як прыцягнуць партнёраў на бок сваёй ініцыятывы і заручыцца падтрымкай медыя.

Чаго чакаць ад “Паўночнага ззяння” у 2019, раскажуць:

Воля Чайкоўская, дырэктарка кінафестывалю;

Уладзь Богдан, асістэнт дырэктаркі;

Антон Мех, крэатыўны дырэктар;

Ганна Шарко, медыякаардынатарка;

Аляксандра Дорская, дырэктарка “Індустрыйнай Платформы”;

Кацярына Рудніцкая, дырэктарка гасцявой службы; 

Вераніка Вельб, SMM-дызайнерка;

Аня Рэут, SMM-дырэктарка;

Воля Нелюбовіч, каардынатарка валанцёраў;

Віка Калбасіна, галоўная дызайнерка;

Кацярына Ігнашэвіч, фатографка;

Саша Хмурчык, вэб-дызайнер.

 

Падзея будзе цікавая прадстаўнікам культурнай сферы, НКА, медыя, а таксама ўсім прыхільнікам кінафестывалю.

Далучайцеся і рыхтуйце пытанні. Уваход вольны – толькі зарэгіструйцеся.

Цісніце чырвоную кнопку і дадавайце падзею ў Google каляндар.

 

Партнёры прэс-клуба