Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Адкрытая лятучка з Human Constanta

Дзе: 
Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
Дата падзеі: 
31.10.2018 - 19:00
Да: 
31.10.2018 - 21:00
Уваход:
Па рэгiстрацыях
Мова падзеi: 
беларуская
руская
Для каго: 
Для ўсіх

Запрашаем 31 кастрычніка на Адкрытую лятучку з беларускай праваабарончай арганізацыяй Human Constanta.

Human Constanta была зарэгістравана два гады таму. Акрамя юрыдычнага кансультавання, каманда дапамагае транзітным бежанцам у Брэсце, са-арганізуе Форум па кіраванню інтэрнэтам, ладзіць адукацыйныя мерапрыемствы.

На Адкрытай лятучцы даведаемся: як арганізацыі стаць карыснай, плённа працаваць і з медыя, і з грамадскай думкай, як сабраць вакол сябе шмат валанцёраў і да таго ж супрацоўнічаць з дзяржаўнымі органамі.

Хто прыйдзе:

Аляксей Казлюк, юрыст-праваабаронца, эксперт па пытаннях лічбавых правоў;

Наста Лойка, юрыстка-праваабаронца, трэнерка па правах чалавека;

Андрэй Сушко, юрыст-праваабаронца, эксперт па пытаннях электроннай дэмакратыі;

Валдзіс Фугаш, праваабаронца, трэнер па правах чалавека;

Яна Ганчарова, праваабаронца, спецыялістка па камунікацыях Human Cоnstanta;

Эніра Браніцкая, праваабаронца, каардынатар працы з замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства;

Алёна Чаховіч, юрыстка Human Constanta.

Вы даведаецеся пра накірункі дзейнасці праваабаронцаў, у тым ліку пра працу з лічбавымі свабодамі, барацьбу з выкарыстаннем мовы варожасці і нянавісці, пра поспехі і складанасці.

Падзея будзе цікавая ўсім, незалежна ад сферы дзейнасці, нацыянальнасці і веравызнання.

Уваход на лятучку пры ўмове рэгістрацыі на сайце Прэс-клуба. Цісніце чырвоную кнопку і дадавайце падзею ў гугл-каляндар.

Партнёры прэс-клуба