Дзе:
Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
Дата падзеі:
30.11.2016 - 18:00
Мова падзеi:
беларуская
Крыніца падзеі:
Прэс-клуб
Для каго:
Для ўсіх
Сардэчна запрашаем на другую "Адкрытую лятучку", зарганізаваную Press Club Belarus і інтэрнэт-часопісам 34mag.net. Распавядаць пра сваю рэдакцыйную палітыку, падзел абавязкаў, спосабы прамоцыі матэрыялаў і пошукі людзей у каманду будуць рэдактары і журналісты газеты "Наша Ніва".
На сустрэчу завітаюць галоўны рэдактар газеты Андрэй Дынько, журналісты Настасся Роўда і Ягор Марціновіч, фатограф Сяргей Гудзілін і іншыя. Падзея будзе цікавая для журналістаў, студэнтаў журналістыкі, а таксама чытачоў выдання. Фармат прадугледжвае сесію пытанняў з залі.
Пачатак а 18.00 у Прэс-клубе.
Уваход вольны, але ветліва просім Вас зарэгістравацца на падзею.