У аўторак 31 студзеня а 19.00 запрашаем на "Адкрытую лятучку" з рэдакцыяй інтэрнэт-часопіса 34travel.me.
34travel - малады рускамоўны медыяпраект каманды часопіса 34mag.net, які з'явіўся ў сеціве ўлетку 2015-га. Выданне факусуецца на новай культуры падарожжаў, распавядаючы сваёй аўдыторыі пра акцыі авіякампаній, лепшыя напрамкі для небанальнага адпачынку, а таксама публікуючы "лайфхакі" для падарожнікаў і адметныя гіды па гарадах свету. Рэдактар часопіса Антон Кашлікаў і шэф-рэдактарка Анастасія Ероха распавядуць, чаго каманда паспела дасягнуць за кароткі час, як манетызуецца медыя і якую ролю ў развіцці грае дызайн. Таксама спікеры падзеляцца ідэямі пра тое, як зменяцца падарожжы (і 34travel таксама) ў будучыні.
Падзея будзе цікавая для журналістаў, студэнтаў журналістыкі, а таксама чытачоў інтэрнэт-часопіса. Фармат прадугледжвае сесію пытанняў з залі.
Уваход вольны, але ветліва просім зарэгістравацца на падзею.