«Адкрытая лятучка» — сустрэча з рэдакцыяй часопіса CityDog

Citydog.by открытая летучка редакционная политика
1 студзеня, чацвер
«Адкрытая лятучка» — сустрэча з рэдакцыяй часопіса CityDog

34mag анансуе праект «Адкрытая лятучка» – серыю афлайн-сустрэчаў з рэдакцыямі знакавых беларускіх медыя. Івэнты будуць праходзіць кожны чацвер траўня ў прасторы «ЦЭХ». Пра сваю ўнутраную кухню табе распавядуць «Большой», KYKY.org, «Беларуская Трыбуна» і CityDog.by.

Гэтая серыя мітапаў ад 34mag.net у першую чаргу накіравана на маладых журналістаў, фатографаў, ілюстратараў і ўсіх тых, хто шукае сябе ў полі беларускіх медыя. А таксама – на адданых чытачоў, прыхільнікаў і партнёраў.

Рэдакцыі шчыра распавядуць пра канцэпцыю і стратэгію, свой набор тэмаў і татэмаў, падкажуць, якіх людзей яны шукаюць у каманду, а якім лепей пра іх нават і не думаць. Галоўныя рэдактары і стваральнікі выданняў раскажуць, як уладкавана праца рэдакцыі знутры, з якімі касякамі часцей за ўсё даводзіцца сустракацца і як іх перамагаць.

CityDog. На беларускай медыя-паляне «пёсік» вынайшаў для сябе новую нішу, цалкам яе заслупаваў ды стаў – амаль на безальтэрнатыўнай аснове – міксам гарадской афішы з выданнем пра культуру сучаснага урбану з беларускім кантэкстам і нацыянальным арнаментам. CityDog для Менска пачатку 2010-х – тое выданне, якім была «Афиша» для Масквы пачатку 2000-х. Карацей, пляцоўка нанова адкрыла і перазапусціла для нас родны горад, паказаўшы, што тут да халеры ўсяго адбываецца і заўсёды ёсць куды пайсці ў выходныя ці будні.

Сустрэча з рэдакцыяй часопіса CityDog (http://citydog.by/) адбудзецца 27 траўня ў культурным цэнтры Studio67 (пр-т Партызанскі, 2а).

Уваход вольны.

Падзяліцца:

17 мая 2015 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеi«Адкрытая лятучка» — сустрэча з рэдакцыяй часопіса CityDog

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць