Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

250-годдзе Акту аб свабодзе друку

Дзе: 
Минск, Веры Хоружей 3-601
Дата падзеі: 
12.12.2016 - 18:00
Да: 
12.12.2016 - 20:00
Мова падзеi: 
перевод на: белорусский
Крыніца падзеі: 
Прэс-клуб
Для каго: 
Для журналистов, главных редакторов

Прэс-клуб, Амбасада Швецыі ў Беларусі і Амбасада Фінляндыі ў Літве запрашаюць медыяпрафесіяналаў на ўрачысты вечар, прысвечаны 250-годдзю ўхвалення шведскага Акту аб свабодзе друку - першага у свеце дзяржаўнага закону гэткага кшталту.

Амбасадары Швецыі і Фінляндыі распавядуць пра гісторыю свабоды друку і яе ўплыў на развіццё палітыкума і грамадства. Адмысловы госць, фінскі журналіст, сканцэнтруецца на механізмах самарэгуляцыі СМІ, якія ўзніклі дзякуючы Акту.

Ганаровыя госці адкрыюць выставу аб станаўленні шведскай і фінскай прэсы. Тых, хто завітае на вечарыну, чакаюць дыскусія на прафесійныя тэмы, кулуарныя размовы з калегамі і пачастунак.

Падзея адбудзецца ў панядзелак, 12 снежня, у Прэс-клубе па адрасе: Мінск, вуліца Веры Харужай, 3-601. Пачатак а 18:00.

Удзел бясплатны пры наяўнасці персанальнага запрашэння. Калі вы жадайце наведаць імпрэзу, калі ласка, пакіньце сваю заяўку.

Партнёры прэс-клуба