Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Як самастойна аптымізаваць SEO для сайтаў СМІ?

Арцём Гідзін, кіраўнік SEO-отдела WebPromo, падчас VIII Усеўкраінскага Медыйнага кангрэса ў Кіеве напрыканцы кастрычніка 2016-га, распавёў пра тое, як найлепей арганізаваць сайт для пошукавых сістэм. Самае галоўнае запісаў для нас Руслан Равяка з intex-press.by.

 

Паводле Гідзіна, на сённяшні дзень існуюць тры асноўныя праблемы навінавых сайтаў на шляху да SEO-аптымізацыі:

1. Праграмная распрацоўка сайта – гэты паказчык найменш залежыць ад рэдакцыі.

2. Кантэнт і яго адментасць – чужы кантэнт гэта вялікі мінус. Трэба рабіць хаця б мінімальны рэрайт любога тэксту.

3. Зацікаўленасць аўтараў – журналісты пішуць добрыя навіны і ствараюць кантэнт, але не разумеюць, як можна паляпшаць свае тэксты для пошукавых запытаў.                       

У SEO-аптымізацыі ёсць рэдактарская і праграмная частка. Арцём Гідзін расказаў, як падправіўшы толькі рэдактарскую частку, можна самастойна, без вялікіх зменаў наладзіць сайт СМІ.

Тэхніка аптымізацыі сайтаў СМІ

Існуюць чатыры асноўныя правілы аптымізацыі:

1. Тэгаванне – у кожным артыкуле павінне быць тэг! Напрыклад, калі ў артыкуле ідзе гаворка, што Украіна ўваходзіць у Еўразвяз, дык абавязкова павінны быць як мінімум тэгі «Еўразвяз», «ЕЗ», «Украіна»

Чым лепей прапісаныя тэгі, тым лепш індэксуецца пошукавымі сістэмамі ваш артыкул. Акрамя загалоўкаў, па гэтым меткам Google і Яндэкс знаходзяць вашыя артыкулы.

2. Працы па структуры і Sitemap

Структура сайта павінна быць як мага прасцейшай. Для гэтага трэба каб:

- змяншаўся ўзровень ўкладзеных значных старонак – рэкамендавана, каб на любую вашу старонку карыстальнік мог патрапіць не больш чым за два клікі

- настройка ЧПУ адрасу – нельга, каб у адрасе старонкі трапляліся кропкі і іншыя сімвалы – толькі лацінскія літары, лічбы і працяжнікі.

- многаўзроўневая мапа сайту – у большасці анлайн-выданняў яна не працуе, што ускладняе працу з Google. Не наладзіўшы яе, ваш сайт не трапіць і ў Google-навіны.

Мапа сайта – гэта старонка, якая утрымлівае структуру вашага вэб-сайту. Яна звычайна складаецца з шматўзроўневага спісу старонак. Наведвальнікі могуць звяртацца да яе, калі ім цяжка знайсці патрэбныя раздзелы. Пошукавыя робаты наведваюць таксама гэтую старонку і выкарыстоўваюць яе для сканавання вашага сайта.

3. Мабільнасць

Ваш сайт павінен быць адаптыўным для мабільных прыладаў.

Наяўнасць мабільнага прыкладання ці адаптыўная версія сайта – сёння абавязковая ўмова для паспяховай SEO-аптымізацыі. Калі ў вашага сайта ёсць мабільнае прыкладанне – пошукавая сістэма дадае вам «плюсік» і павышае ваш рэйтынг. Адаптыўны дызайн сайта Google залічвае, як мабільнае прыкладанне.

4. Аўтаматычная пералінкоўка

Пералінкоўка ў сярэдзіне сайта – азначае, што ўнутраная старонка (артыкул) утрымлівае ў сабе гіперспасылкі на іншыя старонкі вашага рэсурсу. Калі на нейкі артыкул спасылаецца вялікае колькасць ўнутранных старонак, тык яна прызнаецца пошукавым робатам найбольш значнай на сайце. Гэты паказчык ўплывае на ранжаванне, і такі артыкул ці старонку лягчэй вывесці ў топ пошуку.

Рэакамендавана, каб аўтаматычная пералінкоўка ў кожным артыкуле адбывалася па наступных параметрах:

- Свежыя навіны па раздзелу;

- Навіны па тэме;

- Навіны па тэгу;

- Самае каментаванае; 

- Самае папулярнае;

Гэтыя блокі павінны быць у кожным артыкуле. Рэдактарская SEO-аптымізацыя кантэнту cкладаецца з 4 абавязковых правілаў, якія павінны выкарыстоўвацца рэдактарамі і журналістамі.

Методыка мазгавога штурму пры выбары ключавых словаў ў загалоўку і тэгах

Калі ў Турцыі адбыўся тэракт, з'явілася шмат інфармацыі пра гэты выпадак. Навіны абнаўляліся вельмі хутка. І вось тады, шмат украінскіх сайтаў няправільна пачалі пісаць загалоўкі. Яны не змяшчалі словы «Турцыя», «тэракт», а пісалі «Эрдган заявіў…» і на гэтым гублялі наведвальнасць, бо пошукавыя службы іх «не заўважалі».

Пералінкоўка ўручную – артыкул павінен на сайце дапрацоўвацца журналістам – уручную дадавацца гіперссылкі, выявы, падзагалоўкі цытаты, каб пошукавыя сыстэмы яго адзначылі. Гэта таксама больш зручна і для чытача.

Прагназаваныя падзеі – загадзя ведаючы пра нейкія падзеі, можна на гэтым «зарабіць». Галоўнае падрыхтавацца загадзя.

Напрыклад, мы ведалі, што хутка пачнецца Ліга чэмпіёнаў. Да яе адкрыцця мы падрыхтавалі падборку цікавых фактаў і атрымалі да 3500 дадатковых унікальных наведвальнікаў. Пакуль іншыя толькі пачыналі пісаць навіны пра адкрыццё, нас ужо індэксавалі пошукавыя сістэмы. У такіх выпадках таксама трэба добра прапісваць тэгі.

Непрагназаваныя падзеі – маецца такая прылада як Google Hot Trends, якая дазваляе пабачыць, якія падзеі сёння цікавяць людзей. Трэба гэта адсочваць, бо магчыма мы прапусцілі нешта значнае! А на сайце Keywordtool можна падгледзець, што людзі цяпер шукаюць у нэце.

 

Прылады працы для лепшай аптымізацыі

 

- На сайце Glvrd.ru – можна даведацца паказчык якасці вашага кантэнту, Калі ён меньшы за 7значыцца ваш артыкул напісаны кепска.

- На сайце content-watch.ru можна прагледзець, ці унікальны ваш кантэнт. Гэты паказчык павінен быць не меньш за 90%

- Сайт advego.ru/text/seo дазваляе выявіць шчыльнасць ключавых словаў (якая мусіць быць не болей за 3%), “вады” ў тэксце (не болей за 70%) і праверыць адсутнасць граматычных памылак.

 

У выніку, па словах Арцёма Гідзіна, поспех сайта СМІ найперш залежыць ад людзей, якія там працуюць. І самае галоўнае – гэта паляпшэнне якасці кантэнту.

 

Аўтар публікацыі выказвае асаблівую падзяку Прэс-клубу за дапамогу ў арганізацыі паездкі на Медыякангрэс.

Фота на вокладцы - entrepreneur.com.

 

 

 

Партнёры прэс-клуба