Мінск, вул. Кісялёва, 12-2н, пам. 29
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

«Турма – гэта нашая Пулітцараўская прэмія». История Катерины Андреевой и Дарьи Чульцовой

Проект Пресс-клуба «Пресса под прессом» – о том, что происходило и происходит с независимыми медиа и журналистами в Беларуси с августа 2020 года. Мы собираем свидетельства и истории.

15 ноября 2021 года исполнился год с момента задержания журналисток телеканала «Б**сат» Катерины Андреевой (Бахваловой) и Дарьи Чульцовой. Девушек наказали двумя годами колонии за стрим с «Площади перемен» в Минске: суд посчитал, что прямая трансляция с места событий — это «управление протестами».

Катерина и Дарья признаны политическими заключёнными. 

Вместе с родными, коллегами и друзьями рассказываем истории журналисток.

 

«Яна намагаецца не пусціць у сябе турму»

Ігар Ільяш, журналіст, муж Кацярыны Андрэевай


Игорь Ильяш и Катерина Андреева. Фото из личного архива

Я пакахаў Кацю, бо зразумеў — мы з ёй на адной хвалі, у нас аднолькавыя жыццёвыя рытмы. Ёй уласціва бязмежнае адчуванне ўнутранай свабоды. Нашае з Кацяю першае спатканне ледзь не скончылася затрыманнем: пасля кавярні Каця запрапанавала пайсці на адзін з участкаў [падзеі разгортваліся падчас выбараў 2015 года]. А там выклікалі міліцыю. Калі мы выйшлі за дзверы пастарунку, то ўголас засмяяліся. 

З кожным новым этапам нашыя стасункі становяцца толькі глыбей. Ёсць адчуванне, што мы застаемся ў свеце, які быў створаны нашым каханнем. Нават падчас спаткання на Валадарцы мы шмат усміхаліся і жартавалі.

Каця не скардзіцца на здароўе і эмацыйны ціск. Мне здаецца, што цяпер яе стан роўны і спакойны, ёсць упэўненасць у тым, што яна вытрымае і годна пройдзе гэты шлях да канца.

Але ўсё-такі ў нас абодвух адчуваецца маральная стомленасць. Знаходжанне ў турме – вялікае выпрабаванне штодня. Трэба не азлобіцца, не пусціць у сваю душу зону. У большасці турмаў калектыў – звычайныя крымінальнікі. Умовы там спрыяюць росквіту самых нізкіх чалавечых рысаў. Таму вельмі цяжка не трапіць пад уплыў гэтых правілаў унутраных стасункаў, дзе чалавек чалавеку вораг.

Але Каця дае рады. Бо яна мае падтрымку і каханне ад сваякоў і мяне, веру ў тое, што яна ўсё правільна зрабіла.

Яна абсалютна не змяніліся, гэта я зразумеў падчас доўгатэрміновага спаткання. Можа, у першую гадзіну адчувалася стрыманасць у паводзінах, бо стрыманым трэба быць у калектыве калоніі. Але потым усе яе эмоцыі, міміка, жэсты былі роўна такімі ж, як і на волі. 

Але ёй прыходзіцца насіць маскі, хоць яна вельмі шчыры чалавек.

У турме немагчыма паводзіць сябе так, як на волі – людзі не зразумеюць. Каця – вельмі адкрытая да сяброўства, імкнецца дапамагаць людзям, дзяліцца з імі ўласнымі думкамі і пачуццямі. А там так нельга.

Ва ўсіх калоніях і СІЗА нельга распавядаць пра распарадак. Таму я толькі ведаю, што Каця працуе па зменах на фабрыцы, а ўвесь астатні час іх або накіроўваюць прыбіраць у памяшканнях, або на тэрыторыі калоніі, або на кухню перабіраць бульбу. 

З 1 верасня яна вучыцца на цырульніка. Каця шчыра прызнаецца, што ў СІЗА ў яе быў увесь вольны час, каб пісаць лісты, зараз гэта немагчыма. Добра, калі два лісты можа напісаць за тыдзень.

Я таксама заняты. Справы, праца вельмі дапамагаюць мне перажыць усё гэта. Часам атрымліваецца спаць па чатыры гадзіны.

Калі я яе бачыў апошні раз у жніўні на доўгатэрміновым спатканні, яна схуднела, але гэта не была хваравітая схуднеласць. Ведаю, што яе больш не турбуюць алергічныя прыступы.

У нас тры асноўныя каналы сувязі: адвакатка, лісты і званкі праз Viber. Так, цяпер у беларускіх турмах ёсць і такая опцыя.

Гэтыя званкі дазваляюць хоць раз на тыдзень цягам пяці хвілінаў пабачыць і пачуць Кацю, даведацца, як у яе справы. А вось у лістах мы перадаем нашыя думкі, разважанні, унутраныя пачуцці.

Што будзем рабіць, калі Каця выйдзе? Думаю, перш-наперш будзем вельмі доўга глядзець адзін на аднаго і размаўляць. Быць разам, нават нікуды не выходзіць. Адчуваць адзін аднога. А потым паедзем у вялікае падарожжа па ўсёй Еўропе.

«Я не могу представить, что надо выдержать ещё один год»

Алла Ваганова, археолог, доцент БГУ и бабушка Катерины


Катерина Андреева. Фото: Ирина Ареховская

Появление Кати было огромным счастьем в нашей семье, она очень долгожданный ребёнок. Атмосферу, в которой она росла, можно без всякого преувеличения назвать атмосферой Любви. 

Катя росла любознательным ребёнком. Я сохранила целую книжечку её выражений, что называется, «от двух до пяти».  Некоторые даже перешли в её взрослую жизнь. 

В кабинете моего мужа, дедушки Кати, висит наша с ним фотография, которую сделали в 1966 году у знаменитого фонтана «Мальчик с лебедем». Впервые увидев её, трёхлетняя Катя высказалась: «Там Аля [так Катерина называет свою бабушку – Аллу Николаевну], деда, молодые насекомовые!». Наверно, лебединое крыло на снимке родило в её воображении такую ассоциацию. Но, как бы то ни было, и сейчас наши и Катины письма заканчиваются словами «молодые насекомовые».

Катя ещё в детстве проявила способность к языкам, а к окончанию школы – способность самостоятельно принимать решения. Закончила она беларусскую гимназию № 23 и оказалась единственной, кто на выпускном вечере выступил по-беларусски. А в 16 лет поступила в МГЛУ [Минский государственный лингвистический университет] на факультет испанского языка. 

На третьем курсе совершенно неожиданно для всех нас она решила поехать волонтёром в небольшую деревню в Пиренеях. В итоге провела в Испании почти два года: работала по экологической программе, преподавала для эмигрантов русский, английский, испанский языки.

Домой возвращалась автостопом через всю Европу. И снова, совершенно неожиданно для нас, ещё в дороге приняла участие в конкурсе «Народный журналист» – и победила в одной из престижных номинаций. Тогда она твёрдо решила стать журналисткой. И прокладывала свой профессиональный путь самостоятельно. Хотя гены, конечно, сказались: Катя – это уже третье поколение журналистов в семье со стороны деда.

Мы очень переживали за Катю, когда смотрели её стримы. Ведь всякое бывало: и задержания, и провокаторы… В августе прошлого года было что-то невероятное – мы слышали взрывы, когда Катя вела стрим с Пушкинской. Тогда её сильно оглушило шумовой гранатой.

Благодаря поддержке людей она смогла уйти от преследования и спрятаться в одной из квартир. И оттуда, лёжа на полу, вела репортаж. А вокруг взрывались гранаты и свистели резиновые пули.

Молю Бога, чтобы она уцелела, не подорвала здоровье, чтобы  выдержала физически и морально. С прошлого ноября я не видела её, это очень тяжело… Иногда, очень редко, ей удается позвонить из колонии, но разговор идёт под присмотром: всего, что хочется сказать, не скажешь. Мы живём от письма до письма... Немного успокаиваемся, но надолго нас не хватает.

Выдерживать это испытание помогает моральная поддержка очень многих людей – близких и далёких, знакомых и незнакомых, коллег и международных журналистских организаций. Действительно становится теплей на душе, когда даже незнакомые люди проявляют неожиданную солидарность. 

Например, у Катиного отца, когда он лежал в больнице, спросили, не родственник ли он Катерины Бахваловой… Или, когда «скорая» приезжала, увидели врачи Катину фотографию, узнали… А строители, починив крышу на даче, наотрез отказались взять деньги от «дедушки Кати Андреевой». Вот такая солидарность!

Мы не теряем надежду на скорейшее освобождение. Но я не могу представить, что надо выдержать ещё год…

«Яна як Жанна Д’арк»

Вольга Швед, спецыялістка па новых медыях тэлеканалу «Б**сат»


Катерина Андреева и Светлана Тихановская. Фото: Ирина Ареховская

Каця прыйшла на «Б**сат» увесну 2017 года. Тады былі пратэсты «дармаедаў», а я займалася арганізацыяй стрымаў на тэлеканале. Шукала асобаў, якія ўмелі весці жывыя эфіры з падзей: тады гэта толькі пачыналася, і адмыслоўцаў было амаль немагчыма знайсці. Я памятала Кацю па стрымах на «Радыё Свабода», звязалася з ёй. І яна адразу пагадзілася рабіць стрым. Ды і ўвесь час была лёгкая на пад’ём.

Яе пачатак працы на тэлеканале быў даволі цяжкім: тады няспынна ішлі пратэсты, трэба было працаваць часам без выходных. І яна працавала! У любых умовах: пад дажджом, пад снегам, у тонкай куртцы.

Нашыя гледачы яе вельмі любілі, часам нават глядзелі толькі дзеля Каці Андрэевай. Калі яе затрымлівалі, то ў каментарах пісалі: «Каця малайчына, давай, мы за Кацю парвем!» Яна вельмі жывая, сапраўдная, эмацыйная. За гэта яе любілі – яна заўсёды перажывала разам з удзельнікамі акцыяў.

Яна не хацела быць рэдактарам або звычайным журналістам, сядзець у офісе, яе пакліканне – працаваць «у полі». 

Але ў той жа час Каця – майстар інтэрв’ю. Яна вельмі перажывала за сваіх герояў. У нас быў артыкул пра былога супрацоўніка КДБ, і ў яго бацькі праз гэтую гісторыю здарыўся інфаркт. Каця запісала з бацькам інтэрв’ю, павесіла слухаўку і пачала плакаць: «Я напісала артыкул, з-за якога ў чалавека здарыўся інфаркт!» Вельмі неабыякавая да людзей.

Яна хацела працаваць у гарачых кропках, напрыклад, на Данбасе, але я яе ў свой час не пусціла. Пасля жніўня 2020 года яна ведала, што кожны выхад на стрым – гэта невяртанне дадому сёння. Тым не менш, яна працягвала працаваць. Апантаная вар’ятка, якая кідалася на амбразуру.

У нашых умовах галоўнае прызнанне сваёй працы – турма. Гэта нашая Пулітцараўская прэмія.

«Б**сат», безумоўна, страціў, калі Кацю пасадзілі. Але зараз я думаю, як бы яна сябе знайшла ў новай рэчаіснасці, калі нельга быць рэпарцёрам у Беларусі. Ёй было б цяжка не працаваць «у полі».

Яна як Жанна Д’арк. Я ўпэўненая, калі яна выйдзе, то вернецца ў журналістыку. І, канешне, напіша кнігу!

Последнее слово на суде Катерины Андреевой

 

«Даша ещё со школы мечтала быть журналисткой» 

Наталья Теребиленко, мама Дарьи Чульцовой


Дарья Чульцова. Фото: личный архив

Недавно я была у Даши на длительном свидании – оно длилось сутки. Вместе с Дашиной сестрой ездили к ней в колонию. Там такое помещение, похожее на общежитие. Телефонами нельзя пользоваться никому, поэтому я взяла с собой несколько детских фотографий Даши, чтобы её развлечь, и её любимую домашнюю одежду. 

Так хотелось её забрать с собой! Мы все втроём плакали всю ночь. Но что поделаешь…

Даша ещё со школы мечтала быть журналисткой, у неё тяга была к письму. Я сначала не понимала этого увлечения: почему её так потянуло в эту сферу? В семье никого нет такого, мы больше связаны с обычной физической работой – завод, водители.

В 11-м классе она всё чаще и чаще стала говорить о журналистике, но я такие разговоры воспринимала как шутки. Потом она меня просто перед фактом поставила.

Её выбор я поначалу не принимала: понимала, в какой стране мы живём. А журналисты – это мишень, это не на заводе работать. И она же работала на «Б**сате», из-за чего к ней всегда было повышенное внимание. И штрафы приходили, и участковый её искал. 

Она – правдолюбка, хотела нести людям правду. Когда я приехала из больницы, то пожаловалась ей. Она послушала меня и сказала: «А ты мне это на камеру расскажешь?» Всегда находила тему для репортажа…

Когда дочь задержали, я не находила себе места, постоянно думала, как она сидит в этих стенах… Было ощущение, что я сижу там вместе с ней. Это было очень тяжело, не знаю, как пережила всё это. 

Нас люди поддерживали, Дашины коллеги особенно. Я знаю, что одногруппники Даши перед Новым годом собирали ей посылку в СИЗО. И дочка потом говорила, что была очень удивлена такой поддержке.

В семье мы тоже стараемся держаться все вместе. Для меня нет ничего важнее детей. И за этот год я изменилась. Никогда не ценишь то, что есть рядом, а теперь мы ещё больше сплотились, научились замечать важные мелочи.

В колонии она пыталась учиться на швею, но не получилось. Вместо этого рисует плакатики, участвует в конкурсах, развлекает себя как может. Например, участвовала в конкурсе «Мисс Осень» – читала стихотворение Короткевича на беларускай мове. Сказала: «Я очень боялась сцены, но мне было очень приятно, меня все хвалили». 

Там такая обстановка мрачная, сложный режим, который отражается на психике. Там нужно как-то держаться, находить в себе силы, чтобы не унывать, чтобы сохранить себя и здоровье, чтобы вернуться оттуда полноценным человеком.

Даша передаёт привет всем коллегам и хорошим людям. Она благодарна всем, кто её поддерживает словом и делом, она про всех помнит.

«С невозможностью переписываться не могу смириться»

Милана Минчукова, подруга Дарьи


Милана и Дарья. Фото: личный архив Миланы Минчуковой

Наши мамы дружили, поэтому мы, считай, росли вместе. И сейчас, несмотря на разные ситуации, всё равно продолжаем дружить. 

Даша – очень ценный для меня человек и очень хорошая подруга. Она добрая и отзывчивая, всегда приходит на помощь, когда нужна поддержка. А ещё целеустремлённая.

С детства у неё удивительная черта: она задумает, но никому не говорит, пока не сделает. Так же получилось и с профессией. Было видно, как ей это нравится. Постоянно работала, постоянно читала, чему-то училась. Она говорила: «Мне это нравится! Мне нравится спать по четыре часа, изучать всё, углубляться в тему». 

Про задержание я узнала от мамы, испытала тогда большой шок. Не верила до последнего. Это было ужасно, потому что мы переписывались – а тут она резко пропала. День, два, а потом сообщили, что произошло. 

Везде была противоречивая информация, какие-то «вбросы», что всех отпустят. Родители срывались, ехали туда, ждали. Мне не верится до сих пор – это несправедливость! У меня в голове не укладывается, что такие вещи происходят, что людям закрывают рот, запугивают.

Мне тяжело, что мы сейчас не общаемся. Я привыкла её почти не видеть: после школы жили долгое время в разных городах. Но вот с невозможностью переписываться не могу смириться. Мои письма ей не доходят, а мне от неё пришло всего два письма. Связь держим только через Дашину маму.

Я знаю, что когда она выйдет на свободу, то продолжит заниматься журналистикой. Причём после всего в ней только укрепилась уверенность в своей силе. Я помню фотографии из суда, где они улыбались за решёткой, и я знала: Даша ещё держится.

Честно, даже не знаю, как именно пройдёт наша встреча после освобождения Даши. Наверное, сначала мы будем истерически смеяться, а потом уже долго разговаривать.

Если бы Даша была сейчас передо мной, я бы сказала ей: «Ты молодец». Она сделала выбор и ни капли не жалеет о нём. Очень мужественно преодолевает все преграды, и это невероятно сильный человек.

«Мы всё равно выйдем». Заключённые журналистки Андреева и Чульцова рассказали о своём быту в колонии

«Яе цікавілі праблемы простых людзей»

Міхаіл Аршынскі, калега Дар’і 


Дарья и Михаил. Фото: личный архив Михаила Аршинского

Мы знаёмыя з Дар’яй Чульцовай цягам некалькіх гадоў. Першая сустрэча была на нейкім мерапрыемстве ў Магілёве, дзе мы абодва на той момант жылі. 

Даша вучылася на факультэце журналістыкі ў Магілёўскім універсітэце і заўсёды цікавілася грамадска-палітычным жыццём. Як раз неабыякавасцю яна адрознівалася ад іншых сваіх аднагрупнікаў. Ёй было цікава, што адбываецца навокал. 

Я лічу, што ва ўніверсітэце ты асабліва не навучышся прафесіі, трэба працаваць і практыкавацца. Таму Даша ўжо падчас вучобы развівалася ў журналістыцы. Але яе сапраўдны шлях у прафесіі пачаўся з нашай супрацы для «Б**сату» напачатку 2019 года.

Яе цікавілі праблемы простых людзей. Мы часта рабілі сюжэты, як недзе падцёк дах, пра дзіравыя асфальты – усе такія нашыя звычайныя жыццёвыя пытанні. 

Ёсць людзі, якія ад нараджэння прыдатныя для нейкай прафесіі. І Дар’я менавіта такі чалавек. Журналістыка – гэта яе на 100%.

Яна сама выбрала гэты шлях, нягледзячы на адгаворванні з боку родных. Даша настолькі адданая прафесіі, што нават калі скончыцца тэрмін, мяркую, яна вернецца да журналістыкі.

Ці была Даша гатовая да турмы? Сумняюся, што гэта ў прынцыпе магчыма. Я сам адчуў, наколькі гэта цяжка, прабыўшы за кратамі толькі 10 содняў. Чым больш чалавек знаходзіцца ў няволі, тым болей мяняецца ягонае адчуванне свету. Гэта неверагодны жыццёвы досвед, але не хочацца нікому яго жадаць.

Даша ведала, што такое – быць незалежным журналістам у Беларусі. Мы праходзілі праз суды, нам давалі штрафы за працу без акрэдытацыі, і яна спакойна, з іроніяй ставілася да гэтых выпрабаванняў. Таму я ведаю, што яна даволі мужна ўспрымае гэты тэрмін. І я ёй вельмі ганаруся.

Адрес для писем и открыток

ИК № 4, 246035, г. Гомель, ул. Антошкина, 3.

Письма также можно отправить через онлайн-сервисы: письмо.бел или vkletochku.org

Кому:

— Екатерина Андреевна Бахвалова;

— Дарья Дмитриевна Чульцова.

Пресс-клуб

При перепечатке материала обязательна ссылка в первом абзаце на первоисточник


Другие материалы по теме:

«Капитан должен быть на корабле до последнего». История главреда БелаПАН Ирины Левшиной

«Людзі хочуць ведаць праўду, і яны будуць яе ведаць». Главред «Новага часу» – про работу, поддержку читателей и политзаключённых

«Я не хочу забывать этот опыт». Первое интервью Аллы Шарко после СИЗО

Партнёры прэс-клуба