Мінск, вул. Кісялёва, 12-2н, пам. 29
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

СК адмовіў змяніць меру ўтрымання галоўнаму рэдактару «Нашай Нівы»

 

Ягор Марціновіч звяртаўся з хадайніцтвам аб змене меры ўтрымання — пад асабістае паручальніцтва, паведамляе «Наша Ніва»

Два вядомыя беларускія навукоўцы падалі заявы ў СК, гарантуючы, што гатовыя паручыцца з Марціновіча. Аднак следчы адхіліў хадайніцтва.

Таксама родным Ягора Марціновіча адмаўляюць у спатканні з ім. У дакуменце адзначаецца, што прадастаўленне спаткання з роднымі «не спрыяе ўсебаковаму, поўнаму і аб’ектыўнаму вывучэнню абставінаў крымінальнай справы». Варта адзначыць, што родныя Ягора не з’яўляюцца ўдзельнікамі крымінальнага працэсу і не маюць ніякага дачынення да заведзенай справы. 

Пайшоў другі месяц, як Марціновіча трымаюць у СІЗА. За гэты час з ім ні разу не праводзілі аніякія следчыя дзеянні. 

Яму прад’яўлена абвінавачванне па ч.2 арт. 216 КК (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання). Сэнс прэтэнзіяў у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была па тарыфах для фізасобаў, а трэба было плаціць па тарыфах для юрасобаў. Следчыя налічылі, што за чатыры гады прадпрыемству «Мінэнэрга» быў нанесены ўрон — 3,5 тысячы рублёў. У «злачынны» перыяд уваходзіць 2017-2021 год.

Варта адзначыць, што да 2019 году Ягор Марціновіч увогуле не займаў кіруючых пасад. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася. Таксама абвінавачаным па справе праходзіць кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко, з 18 ліпеня ён пад вартай, як і Марціновіч. Нашаніўцы прызнаныя палітвязнямі.

Пры затрыманні Ягор Марціновіч быў збіты аператыўнікамі. Калі яго даставілі на допыт у СК, давялося выклікаць хуткую дапамогу. Медыкі зафіскасавалі траўму галавы. На Акрэсціна нашаніўцы наўмысна ўтрымліваліся ў нечалавечых умовах, аднак ні пракуратура, ні мінская міліцыя, якой падпаракоўваецца ізалятар часовага ўтрымання, парушэнняў не знайшлі.

Крыніца: «Наша Ніва»

Фота Ягора Марціновіча на галоўнай: «Наша Ніва»

«Наша Ніва» после разгрома: заложники, релокация, новый старт


 

Адрес для писем, бандеролей и переводов:

СИЗО-1, 220030, г. Минск, ул. Володарского, 2

  • Мартиновичу Егору Александровичу
  • Скурко Андрею Геннадьевичу

 


Ещё материалы по теме:

«Людзі хочуць ведаць праўду, і яны будуць яе ведаць». Главред «Новага часу» – про работу, поддержку читателей и политзаключённых

Власти разгромили БелаПАН. Как информагентство будет работать сейчас?

«Буду смотреть на белый свет, которого не видела восемь месяцев». Первое интервью с Юлией Слуцкой после освобождения

«Я не хочу забывать этот опыт». Первое интервью Аллы Шарко после СИЗО

 

Партнёры прэс-клуба