Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

«НН» праводзіць першы грамадскі збор сродкаў на свае расследаванні

Расследаванні "Нашай нівы" год за годам перамагаюць у беларускіх і міжнародных журналісцкіх конкурсах, на публікацыі вымушаныя рэагаваць чыноўнікі. Вы можаце спрычыніцца да вынікаў, якія прыносяць расследаванні, стаць часткай уплыву на сітуацыю ў Беларусі.

Вось некаторыя з журналісцкіх расследаванняў, якія выклікалі грамадскі розгалас.

Грунтоўнае даследаванне «Хто хоча зрабіць з Беларусі Заходнюю Расію» прывяло ў шал беларусафобаў усіх масцей і калібраў.

«Наша Ніва» пісала пра трэніровачныя лагеры расійскіх неанацыстаў, куды спрабавалі зацягнуць беларускіх школьнікаў, разабралася са светапоглядам «бацюшкі са свастыкай» і з мінулым лідара «Румола».

Мы працягваем адсочваць маёмасць чыноўнікаў — нядаўна вылічылі Наталлю Качанаву.

Са сваімі праблемамі ў «Нашу Ніву» звяртаюцца людзі з усіх канцоў Беларусі. Сёлета, напрыклад, журналісты разбіраліся з феадалізмам у Касцюковіцкім раёне.

Больш падрабязна пра краўдфандынгавую кампанію і падарункі і падзякі ад "Нашай нівы" можна пачытаць на сайце "Талакі"

Бліжэй пазнаёміцца з рэдакцыяй і яе працай вы можаце пагялдзеўшы відэа адкрытай лятучкі з "Нашай нівай", якая праводзілася ў "Прэс-клубе".

 

 

Партнёры прэс-клуба