Мінск, вул. Кісялёва, 12-2н, пам. 29
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова – за кратамі ўжо 70 дзён

Крыніца: Belsat

Журналісткі «Белсату» Дарʼя Чульцова і Кацярына Андрэева застаюцца за кратамі роўна 70 дзён. Неўзабаве дзеўчын маюць судзіць: ім пагражае да трох гадоў зняволення.

Ігар Ільяш, муж палітычнай зняволенай Кацярыны Андрэевай, распавядае, што апошнім часам наладзілася сітуацыя з ліставаннем. Толькі цягам тыдня ён атрымаў ад жонкі тры лісты – больш, чымся за першыя паўтара месяца зняволення.

«Кацярына падыходзіць да суда ў добрай форме – і фізічна, і эмацыйна. Піша, што «спакойная за свой лёс» і калі спатрэбіцца, то ўсё вытрывае і перанясе. Каментуе тое, што адбываецца, з іроніяй», – адзначае Ігар.

Кацярына атрымлівае шмат лістоў, у тым ліку з-за мяжы – Нямеччыны, Вялікай Брытаніі, Чэхіі, Бельгіі, Бразіліі. Атрымала нават ліст на афіцыйным бланку ад амбасадара Румыніі ў Беларусі.

Журналістка спатыкалася ў турме і з іншымі палітычнымі вязнямі. У жодзінскім СІЗА яна працяглы час сядзела ў адной камеры з 19-гадоваю Рэнатаю Смірновай, якую арыштавалі за ўдзел у пратэставым маршы 1 лістапада. Давялося сустрэцца і з 18-гадоваю Сафіяй Малашэвіч, якую нядаўна пакаралі 2 гадамі зняволення за размаляваныя шчыты сілавікоў.

На гэтым тыдні нашыя калегі атрымалі лісты і ад Дар’і Чульцовай. Яна піша, што трымаецца, пачуваецца добра і спадзяецца, што больш ніхто з белсатаўцаў не быў арыштаваны.

«Сумую па працы», – піша Дарʼя.

Журналістка адзначае, што ёй прыходзіць вельмі шмат лістоў.

Журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова застаюцца за кратамі з 15 лістапада. Іх затрымалі за стрым жорсткага разгону падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэння сілавікамі народнага мемарыялу. Кацярыне і Дар’і выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») КК. Праваабаронцы прызналі журналістак палітвязнямі.

Дмитрий Егоров: «Это всегда тяжело, звонить и говорить маме, что её дочь задержали»

Журналістак вінавацяць у тым, што пры дапамозе стрыму яны бралі актыўны ўдзел і нават кіравалі «групавымі дзеяннямі, што груба парушаюць грамадскі парадак», якія пацягнулі за сабою парушэнне працы грамадскага транспарту. Нагадаем, што менавіта як «грубае парушэнне грамадскага парадку» следства расцэньвае мірную акцыю пратэсту на плошчы Пераменаў. Следства сцвярджае, што стрым Кацярыны і Дар’і пацягнуў за сабою прыпыненне руху 13 аўтобусных, трох тралейбусных і трох трамвайных маршрутаў. Шкода «Менсктрансу» ацанілі на 11 562 рублі і 14 капеек.

11 студзеня матэрыялы справы былі перададзеныя ў Фрунзенскі раённы суд Менску. Дату суда яшчэ не прызначылі. Пакуль Кацярына і Дар’я застаюцца ў жодзінскім СІЗА.


Как проходит обычный день на «Володарке». Юлия Слуцкая написала дочери

«Они виновны только в том, что делают свою работу и говорят правду». Чем запомнится 22 января медийщикам

Как в Беларуси давят свободу слова. Видео пресс-конференции

Партнёры прэс-клуба