Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Аб'яўлены пераможцы конкурсу "Культура важыць"!

22 снежня ў Прэс-клубе прайшла ўрачастая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу "Культура важыць", зарганізаваным у партнёрстве з праграмай ЕС-Усходняга Партнёрства "Культура і крэатыўнасць". Імёны пераможцаў - у гэтым артыкуле.

 

Перш за ўсё варта пазначыць, што цягам трох месяцаў было даслана больш за 100 артыкулаў у трох намінацыях: "Прафесійны журналіст", "Блогер" і "Журналіст-пачатковец". Арганізатары былі прыемна ўражаны такой увагай да конкурсу, а журы ўважліва прачытала ўсе заяўленыя тэксты і абрала чатырох пераможцаў у асноўных намінацыях і трох уладальнікаў спецыяльных узнагарод.

У складзе камісіі працавалі: заснавальніца Прэс-клуба Юлія Слуцкая, філосафка і выкладчыца Вольга Шпарага, доктарка філалагічных навук і выкладчыца БДУ Таццяна Арлова, мастацкі крытык Максім Жбанкоў, пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, а таксама нацыянальная каардынатарка праграмы ЕС "Культура і крэатыўнасць" Аліна Дзеравянка і спецыялістка па камунікацыях праграмы Анастасія Нуржынская. 

 

У намінацыі "Блогер" перамагла Кацярына Карпіцкая, аўтарка тэксту "Жэня Кучмейно .K: "Я веру, што ў Беларусі ёсць свае героі". Уладальніцай прызу ў намінацыі "Журналіст-пачатковец" стала аўтарка з Берасця Наталля Зданевіч, з тэкстам "Что общего у сообщества «А/Я Брест», краеведческого музея и академии культуры Google" . Абедзве аўтаркі атрымалі грашовыя прызы, дыпломы, а таксама памятныя ўзнагароды ад арганізатараў. 

Колькасць заявак у намінацыі "Прафесійны журналіст" перавысіла чаканні, і, згодна з прызнаннямі членаў журы, было складана выбраць толькі аднаго пераможцу. Па гэтай прычыне адразу два раўназначных прыза (400 беларускіх рублёў кожны) былі ўручаныя ўдзельніцам конкурсу - Алле Шарко за тэкст "Талант заложен в каждом: как создать оперу при участии людей с особенными потребностями" і Вользе Бубіч за артыкул "Дело о граффити. О чем говорит «Безымянный человек»".

 

Прыз "За ўклад у развіццё культурных і крэатыўных індустрый" быў уручаны Ганне Яфрэменка ("Мы думали, у вас СССР, а тут такой движ!". Кто и как делает главный арт-пикник Минска), а спецыяльны прыз ад Прэс-клуба - стажыроўку ў абранай рэдакцыі - атрымала аўтарка берасцейскага анлайн-парталу Вольга Яромчук ("Рыбы-дирижабли в центре Бреста"). Таксама была адзначана Юлія Васілюк, журналістка velvet.by, - яна атрымала прыз чытацкіх сімпатый. Яшчэ адзін спецыяльны прыз, на гэты раз ад прадстаўніцтва ЕС, уручылі Ганне Янкута за матэрыял "Матэматыка, Ярмошына і Эмілія Плятэр".

 

Але на гэтым вечар не скончыўся - пасля уручэння ўзнагарод у Прэс-клубе выступіў з адкрытай лекцыяй галоўны рэдактар украінскага інтэрнэт-часопісу Platfor.ma Юры Марчанка. Лекцыя атрымалася не толькі пазнавальнай, але і па-святочнаму вясёлай. Напрыканцы ўсе госці падзеі атрымалі запрашэнне на фуршэт, каб адзначыць заканчэнне конкурсу і набліжэння святаў. 

 

Дарэчы, усе конкурсныя тэксты можна па-ранейшаму чытаць на адмысловым сайце

 

Дзякуем усім, хто дасылаў свае працы на конкурс і быў з намі падчас узнагароджання пераможцаў! 
 

Больш фота тут і тут

Партнёры прэс-клуба