Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Аляксей Сіманаў атрымаў Узнагароду свабоды слова

Варшава, 16-га снежня 2014/ Міжнародная асацыяцыя прэс-клубаў (IAPC) узнагародзіла Аляксея Сіманава, кіраўніка Фонду абароны галоснасці, за яго дасягненні ў галіне абароны свабоды слова і правоў журналістаў у Расіі Узнагародай свабоды слова.
Падчас цырымоніі Сіманаў падкрэсліў сімвалізм таго, што ўручэнне адбываецца ў Польшчы – краіне, якая асабліва паўплывала на яго разуменне правоў чалавека. У прыватнасці ён адзначыў свае сяброўства з Марэкам Навіцкім, заснавальнікам Хельсінскага фонду правоў чалавека ў Польшчы, і Адамам Міхнікам, заснавальнікам штодзённіка “Газета Выборча”.
Цырымонія ўзнагароджання адбылася 16-га снежня ў Каралеўскім палацы ў Лазенках (Варшава). На ёй прысутнічалі сябры ІАРС з Францыі, Нямеччыны, Ізраіля і іншых краінаў, у тым ліку Прэс-клуб Беларусь, а таксама вядучыя польскія журналісты і палітыкі.
Узнагарода свабоды слова ІАРС прысуджаецца асобам і арганізацыям, якія абараняюць і спрыяюць свабодзе слова. Першая такая ўзнагарода была прысуджана «Рэпарцёрам без межаў» у 2013 г.

Партнёры прэс-клуба