Уручэнне прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў

вручение премии Карлос Шерман
25 кастрычніка, аўторак
Уручэнне прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў

Цырымонія ўзнагароджання пераможцы адбудзецца ў дзень нараджэння Карласа Шэрмана – 25 кастрычніка, а 19-й гадзіне ў Прэс-клубе (вул.Веры Харужай, 3-601, ст.метро Пл.Якуба Коласа). 

Пераможца атрымае чэк ад Фонду «Вяртанне» на суму, эквівалентную 2000 у.а.

Кароткі спіс намінантаў: 

Павел Касцюкевіч з перакладам з ангельскай мовы кнігі Дугласа Адамса “Аўтаспынам па галактыцы” (Логвінаў)

Францішак Корзун з перакладам з ангельскай мовы кнігі Клайва Стэйплза Льюіса “Лісты Круцяля” (Галіяфы)

Якуб Лапатка з перакладам з фінскай мовы кнігі “Калевала” (Зміцер Колас)

Алесь Пяткевіч з перакладам з польскай мовы кнігі Сяргея Пясецкага “Багам ночы роўныя” (ТАА «Гайсак»)

Сяргей Сматрычэнка з перакладам з чэшскай мовы кнігі Іржы Кратахвіла “Ляжаць, шэльма!” (Логвінаў)

Юлія Сматрычэнка з перакладам з чэшскай мовы кнігі Патрыка Оўржэдніка “Еўрапеана. Кароткая гісторыя дваццатага стагоддзя” (Логвінаў)

Усяго сёлета на конкурс была дасланая 21 кніга. Іх пераклалі з 8 моваў 34 перакладчыкі і выдалі 7 выдавецтваў.

У журы прэміі за найлепшую перакладную кнігу за 2015 г. увайшлі: Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Уладзімір Папковіч, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева.

Сузаснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Дабрачынны фонд “Вяртанне”.

Гэтая падзея ў Фэйсбуку.

Падзяліцца:

14 кастрычніка 2016 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiУручэнне прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць