Стажыроўкі ў замежных медыя: як гэта было

встреча международная журналистика презентация примеры журналистской практики стажировки
9 снежня, пятніца
Стажыроўкі ў замежных медыя: як гэта было

Сёлета Прэс-клуб арганізаваў цэлую серыю стажыровак у замежных выданнях для прадстаўнікоў беларускіх медыя. Журналісты і рэдактары наведалі «Медузу», «Дождж», «Газету Выборчу» і партал BIQData, а таксама цэлы шэраг іншых выданняў. Многія з удзельнікаў ужо напісалі свае матэрыялы (іх можна прачытаць на нашым сайце — ДОСВЕД), дзе дзеляцца атрыманым досведам з усёй медыясупольнасцю. Таксама ўдзельнікі стажыровак зрабілі прэзентацыі ў сваёй рэдакцыі для сваіх калег.

Паколькі фармат стажыроўкі выклікае нязменную цікавасць ў прадстаўнікоў беларускіх медыя, Прэс-клуб будзе намагацца працягнуць яго і ў наступным годзе. 9 снежня а 12-й гадзіне мы збіраем рэдактараў і журналістаў на працоўную сустрэчу, каб абмеркаваць арганізацыйны бок стажыровак, а таксама іх рэальны эфект для канкрэтнай рэдакцыі. 

Падчас сустрэчы абмяркуем наступныя пытанні: 

1. Ці ўдалося выканаць пастаўленыя задачы, атрымаць патрэбныя веды і навыкі пачас стажыроўкі? Што перашкодзіла гэтаму? Што можна было б змяніць, калі б стажыроўка планавалася цяпер: якія б задачы ставіліся і якое  СМІ выбіралася б?

2. Якія веды і навыкі, атрыманыя падчас стажыровак, рэальна былі (ці будуць у бліжэйшым часе) уведзеныя ў працу сваёй рэдакцыі?

3. Што варта было б змяніць падчас арганізацыі стажыровак з боку Прэс-клуба?

Сустрэча праходзіць у закрытым фармаце, але, калі вы хацелі б трапіць на яе, зарэгіструйцеся, калі ласка, а мы разгледзім вашую заяўку. 

Падзяліцца:

20 лістапада 2016 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiСтажыроўкі ў замежных медыя: як гэта было

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць