Што займае беларусаў апроч палітыкі і эканомікі? Прэзентацыя кнігі "100 словаў"

презентация книги Радио Свобода
27 красавіка, чацвер
Што займае беларусаў апроч палітыкі і эканомікі? Прэзентацыя кнігі "100 словаў"

Запрашаем на прэзэнтацыю кнігі “100 словаў”, якая нядаўна выйшла ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. ХХI стагодзьдзе” беларускай службы Радыё Свабода.

“100 словаў” — гэта кароткія нарысы пра людзей, месцы, падзеі і ідэі, якія зачапілі розум або душу беларусаў даўжэй, чым на адну пракрутку стужкі фэйсбуку. У кнігу ўвайшлі лепшыя тэксты, якія друкаваліся ў аднайменнай рубрыцы на сайце Радыё Свабода ў 2014-2016 гадах — усяго 300 твораў ад ста аўтараў. Буктрэйлер можна праглядзець тут.

Гэта “спроба духоўнага партрэту граматных беларусаў пачатку ХХI стагодзьдзя”, напісаў ва ўводзінах да кнігі яе складальнік Ян Максімюк. Ён адмыслова прыяжджае з Прагі на імпрэзу і будзе яе весці. Выступяць аўтары і музыкі, кожны ўдзельнік атрымае асобнік кнігі.

Прэзэнтацыя адбудзецца 27 красавіка, у 19:00 у Прэс-клубе (Мiнск, вул. Веры Харужай, 3, пакой 601). Для ўдзелу ў імпрэзе ласкава просім зарэгістравацца.

Фота svaboda.org

Падзяліцца:

25 красавіка 2017 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiШто займае беларусаў апроч палітыкі і эканомікі? Прэзентацыя кнігі "100 словаў"

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці

Вобраз Беларусі: што пішуць замежныя СМІ і як на гэта ўплывае дыяспара. Прэзентацыя вынікаў даследавання

Запрашаем на анлайн-прэзентацыю вынікаў даследавання Цэнтра новых ідэй. English below

Анлайн
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць