"Прэс-клуб" разам з амерыканскай амбасадай у Мінску запрашае на сустрэчу на тэму "Здымка і відэамантаж з выкарыстаннем мабільных тэхналогій"

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі анонс Дэвід Маршал ЗША Крысцін Эчам падзеі Прэс-клуба паказы фільмаў
1 студзеня, чацвер
"Прэс-клуб" разам з амерыканскай амбасадай у Мінску запрашае на сустрэчу на тэму "Здымка і відэамантаж з выкарыстаннем мабільных тэхналогій"

Гасцямі будуць Дэвід Маршал, кінарэжысёр і Крысцін Эчам, дацэнт факультэта кінематаграфічных мастацтваў Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі.

Сустрэча адбудзецца 8 красавіка ў 16:00 у «Прэс-клубе», вул. Веры Харужай 3/601.

Рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы: https://goo.gl/JU5QL8.

Дэвід Маршал — кінарэжысёр з штата Нью-Ёрк. Ён з’яўляецца заснавальнікам і прэзідэнтам некамерцыйнага медыя-фонду BSPfilms. Прадстаўляючы свае працы, ён паездзіў па ўсім свеце, сабраў мноства ўзнагарод, у тым ліку некалькі прэмій Эмі ў галіне кінадакументалістыкі. Ён з’яўляецца рэжысёрам, сцэнарыстам, прадзюсарам і рэдактарам сваіх фільмаў. Яго працы адлюстроўваюць яго цікавасць да пытанняў, якія фарміруюць зацікаўленасць і асвечанасць ў грамадстве. Дэвід — бакалаўр мастацтваў ў галіне фатаграфіі і кіно, а таксама магістр выяўленчага мастацтва і анімацыі.

Крысцін Эчам атрымала доктарскую ступень у Школе кінематаграфічных мастацтваў у Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі. Раней яна працавала дацэнтам ў Універсітэце Каліфорніі-Дэвіс, дзе яна выкладала афра-амерыканскае кіно, тэлебачанне і папулярную культуру, а таксама гісторыю і вытворчасць дакументальных фільмаў у ЗША і Трынідадзе і Табага. Яна з’яўляецца аўтарам некалькіх артыкулаў пра афра-амерыканскім кіно, а таксама рэжысёрам дакументальнай серыі «Пранікаючы ў Галівуд: ўзлёт і падзенне», «Спук, які сядзеў каля дзвярэй» (2011), які быў паказаны на больш чым 20 нацыянальных і міжнародных кінафестывалях і ва многіх універсітэтах. У цяперашні час яна з’яўляецца членам рэдакцыйнай калегіі часопіса Film Quarterly.

Падзяліцца:

4 красавіка 2016 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеi"Прэс-клуб" разам з амерыканскай амбасадай у Мінску запрашае на сустрэчу на тэму "Здымка і відэамантаж з выкарыстаннем мабільных тэхналогій"

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць