Майстар-класы Belarus in Focus: 1000 еўра на тэкст тваёй мары!

Belarus in Focus мастер-класс международная журналистика питчинг в медиа спецпроект
11 мая, чацвер
Майстар-класы Belarus in Focus: 1000 еўра на тэкст тваёй мары!

Прэс-клуб абвяшчае набор беларускіх удзельнікаў на двухдзённыя прафесійныя майстар-класы пад кіраўніцтвам зорак айчыннай і сусветнай журналістыкі.

Майстар-класы, якія пройдуць у Мінску 11-12 мая, стануць завяршальным этапам міжнароднага конкурса журналісцкіх работ, прысвечаных Беларусі – Belarus in Focus («Беларусь у фокусе»). УВАГА! Дэдлайн для падачы заяўкі — 5 мая!

Беларускія ўдзельнікі запрашаюцца, каб супольна папрацаваць з найлепшымі міжнароднымі журналістамі, што цікавяцца Беларуссю, над тэмамі для артыкулаў, патэнцыйна цікавых міжнародным СМІ.

Падчас майстар-класаў вы зможаце:

—      навучыцца паспяхова прэзентаваць свае ідэі, распрацаваныя тэмы для артыкулаў пра Беларусь рэдактарам міжнародных медыяў;

—      пазнаёміцца і папрацаваць разам з пераможцамі конкурсу Belarus in Focus 2016 – Іллёй Азарам (Расія), Алёнай Саўчук (Украіна) і іншымі, усталяваць з імі прафесійныя кантакты, наладзіць супрацу і распрацаваць сумесныя праекты;

—      папрацаваць разам з замежнымі і беларускімі журналістамі над тэмамі для артыкулаў пра Беларусь пад кіраўніцтвам журы конкурсу – Міхала Патоцкага з Dziennik Gazeta Prawna і Таццяны Рэпкавай з Media Managers Club

—      паслухаць адкрытыя лекцыі журы і пераможцаў конкурсу ў першых шэрагах

Лепшая ідэя, распрацаваная падчас майстар-класаў, атрымае эквівалент EUR1000 на яе рэалізацыю.

Для удзелу ў адборы на майстар-класы, запоўніце, калі ласка, заяўку да 5-га мая. Вынікі адбору будуць паведамленыя 5-6 мая.

Перавага будзе аддадзена матываваным удзельнікам з добрым узроўнем размоўнай англійскай мовы (некаторыя трэнеры і ўдзельнікі майстар-класаў – англамоўныя).

Конкурс Belarus In Focus арганізаваны Інфармацыйным офісам “Беларусь у фокусе” пры падтрымцы Міжнароднага Вышаградзкага Фонду і пройдзе ў шосты раз. Партнёр праекту – Прэс-клуб.

Падзяліцца:

26 красавіка 2017 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiМайстар-класы Belarus in Focus: 1000 еўра на тэкст тваёй мары!

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць