Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Кангрэс даследчыкаў Беларусі (2-4 кастрычніка, Коўна) — рэгістрацыя для прадстаўнікоў медыя

V-ы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца 2-4 кастрычніка 2015 г. у Коўне (Літва) на базе Універсітэта Вітаўта Вялікага.

Кангрэс – гэта найбуйнейшая беларуская акадэмічная падзея года. Штогод у ім удзельнічаюць усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры, якія даследуюць палітыку, грамадства і культуру Беларусі. Мерапрыемства арыентаванае як на інтэлектуальную супольнасць, так і шырокія грамадскія колы Беларусі і іншых краін. У 2014 годзе кангрэс наведалі больш за 400 навукоўцаў, экспертаў, журналістаў, грамадскіх і культурных дзеячоў з 23 краін.

Праца Кангрэса спалучае традыцыйныя пасяджэнні спецыялістаў (у адмысловых секцыях) з супольнымі экспертнымі панэлямі і дыскусіямі па актуальных тэмах беларускай палітыкі, культуры, грамадства, рэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва. Таксама ў межах Кангрэса праводзіцца шэраг дадатковых культурных і грамадскіх мерапрыемстваў (канцэрты, выставы, публічныя дыскусіі, прэзентацыі).

Сёлета арганізацыйны камітэт атрымаў рэкордную колькасць анкет — больш за 640. З іх 569 — ад патэнцыйных удзельнікаў з дакладамі з 20 краін свету. Удзельнікі будуць працаваць у 11 секцыях па асноўных сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах.

Найбольш цікавымі абяцаюць стаць паліталагічныя панэлі па міжнароднай бяспецы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе; па масавых акцыях пратэсту; мабільнасці, міграцыі і візавых рэжымах. Прадстаўнічымі маюць быць панэлі па гісторыі Беларусі XIX-XX стагоддзя і па сучаснай культуры.

3 кастрычніка адбудзецца цырымонія надання штогадовай Прэміі за найлепшую навуковую публікацыю па выніках 2013-2014 гадоў. Наданне адбудзецца у трох намінацыях: гісторыя, гуманітарныя навукі, сацыяльна-палітычныя навукі. Са спісам экспертаў можна азнаёміцца тут.

Упершыню будзе нададзена Прэмія Кангрэса за найлепшую навуковую публікацыю на беларускую тэматыку для замежных аўтараў. Яе мэта – адзначыць тыя замежныя працы, якія зрабілі істотны ўнёсак у развіццё веды пра Беларусь у свеце. Са складам экспертнай рады можна пазнаёміцца па спасылцы. Шорт лісты прэмій апублікаваныя на сайце Кангрэса.

Зарэгістравацца на Кангрэс у якасці госця або прадстаўніка медыя ўсё яшчэ можна на сайце мерапрыемства.

Партнёры прэс-клуба