250-годдзе Акту аб свабодзе друку

встреча печатные СМИ Посольство Финляндии Посольство Швеции саморегулирование медиасообщества свобода слова
12 снежня, панядзелак
250-годдзе Акту аб свабодзе друку

Прэс-клуб, Амбасада Швецыі ў Беларусі і Амбасада Фінляндыі ў Літве запрашаюць медыяпрафесіяналаў на ўрачысты вечар, прысвечаны 250-годдзю ўхвалення шведскага Акту аб свабодзе друку — першага у свеце дзяржаўнага закону гэткага кшталту.

Амбасадары Швецыі і Фінляндыі распавядуць пра гісторыю свабоды друку і яе ўплыў на развіццё палітыкума і грамадства. Адмысловы госць, фінскі журналіст, сканцэнтруецца на механізмах самарэгуляцыі СМІ, якія ўзніклі дзякуючы Акту.

Ганаровыя госці адкрыюць выставу аб станаўленні шведскай і фінскай прэсы. Тых, хто завітае на вечарыну, чакаюць дыскусія на прафесійныя тэмы, кулуарныя размовы з калегамі і пачастунак.

Падзея адбудзецца ў панядзелак, 12 снежня, у Прэс-клубе па адрасе: Мінск, вуліца Веры Харужай, 3-601. Пачатак а 18:00.

Удзел бясплатны пры наяўнасці персанальнага запрашэння. Калі вы жадайце наведаць імпрэзу, калі ласка, пакіньце сваю заяўку.

Падзяліцца:

5 снежня 2016 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеi250-годдзе Акту аб свабодзе друку

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць